Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Масквы
Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Масквы́ — сукупнасьць падзелу места на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе 12 адміністрацыйных акругаў. Таксама тэрытарыяльнымі адзінкамі места зьяўляюцца раёны і паселішчы. Усе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі маюць найменьні ды межы, замацаваныя прававымі актамі места.
Узроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Масквы зьяўляюцца:
- Адміністрацыйныя акругі (агульная колькасьць якіх складае 12)
- раёны і паселішчы (агульная колькасьць — 125 і 21 адпаведна; пры гэтым паселішчы існуюць толькі ў тэрыторыях, далучаных да Масквы цягам ажыцьцяўленьня пашырэньня Масквы ў 2012 року).
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Масквы ўваходзяць 12 адміністрацыйных акругаў.
Сучасны выгляд адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу места ў цэлым усталяваўся ў 1991 року па прыняцьці закону «Пра ўсталяваньне часовых межаў муніцыпальных акругаў Масквы»[1]. Паводле гэтага закону ўводзіліся адміністрацыйныя аругі, якія падзяляліся на муніцыпальныя акругі і тэрытарыяльныя адзінкі з асаблівым статусам[1].
У 1995 року, па прыняцьці закону «Пра тэрытарыяльны падзел места Масквы»[2], муніцыпальныя акругі былі юрыдычна скасаваныя і замененыя з прыкладным захаваньнем межаў на адміністрацыйныя раёны, што ўваходзяць у адміністрацыйныя акругі.
Зь 1 ліпеня 2012 року, з прычыны пашырэньня Масквы, былі ўтвораныя 2 дадатковыя адміністрацыйныя акругі — Траецкая і Новамаскоўская, а ў іх складзе — 21 паселішча.
Назва | Назва ў арыгінале | Мапа |
---|---|---|
Заходняя | Западный административный округ | |
Зеленаград | Зеленоград | |
Новамаскоўская | Новомосковский административный округ | |
Паўднёвая | Южный административный округ | |
Паўднёва-Заходняя | Юго-Западный административный округ | |
Паўднёва-Ўсходняя | Юго-Восточный административный округ | |
Паўночная | Северный административный округ | |
Паўночна-Заходняя | Северо-Западный административный округ | |
Паўночна-Ўсходняя | Северо-Восточный административный округ | |
Траецкая | Троицкий административный округ | |
Усходняя | Восточный административный округ | |
Цэнтральная | Центральный административный округ |
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пасьля пашырэньня тэрыторыі места 1 ліпеня 2012 року Масква беспасярэдне выйшла да мяжы з Калускаю вобласьцю.
- Серад вышэйпамянёнага 21 паселішча існуе 2 мескія акругі (Траецк і Шчэрбінка), такім чынам, у склад Масквы ўваходзяць 2 былыя месты.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Распоряжение мэра Москвы от 12 сентября 1991 г. № 146-РМ «Об установлении временных границ муниципальных округов Москвы» (с изменениями и дополнениями от 16 декабря 1991 г., 2 марта 1992 г., 28 сентября 1993 г., 1 апреля, 22 декабря 1994 г.)(недаступная спасылка)
- ^ О ВНЕСЕНИИ ИЗМЕНЕНИЙ В СТАТЬЮ 4 ЗАКОНА ГОРОДА МОСКВЫ ОТ 5 ИЮЛЯ 1995 ГОДА N 13-47 «О ТЕРРИТОРИАЛЬНОМ ДЕЛЕНИИ ГОРОДА МОСКВЫ» И СТАТЬИ 57 И 124 ЗАКОНА ГОРОДА МОСКВЫ ОТ 15 ОКТЯБРЯ 2003 ГОДА N 59 «О НАИМЕНОВАНИЯХ И ГРАНИЦАХ ВНУТРИГОРОДСКИХ МУНИЦИПАЛЬНЫХ ОБРАЗОВАНИЙ В ГОРОДЕ МОСКВЕ»
|