Зеленаград
| Зеленаград Зеленаградзкая адміністрацыйная акруга | |
| рас. Зеленоград | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | адміністрацыйная акруга |
| Уваходзіць у | Маскву |
| Улучае | 5 раёнаў |
| Дата ўтварэньня | 10 ліпеня 1991[1] |
| Прэфэкт | Анатоль Сьмірноў |
| Насельніцтва (2012) | ▲ 223 584 чал.[2] (1,9%, 10-е месца) |
| Шчыльнасьць | 6018,9 чал./км² (10-е месца) |
| Плошча | 37,1999 км² (3,4%, 12-е месца) |
| Зеленаград | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Паштовыя індэксы | 124400–124499 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Зеленагра́д, Зеленагра́дзкая адміністрацы́йная акру́га (па-расейску: Зеленоград, зеленоградский административный округ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Масквы, адміністрацыйная акруга. Разьмешчаная на паўночны захад ад астатняе тэрыторыі Масквы.
У склад Зеленаграду ўваходзяць 5 раёнаў. Адміністрацыйная акруга Зеленаград месьціцца на паўночным захадзе ад асноўнае тэрыторыі Масквы, зьяўляючыся яе эксклявам унутры тэрыторыі Маскоўскае вобласьці і мяжуючы такім чынам толькі зь ейнаю тэрыторыяй. Паводле плошчы зьяўляецца найменшай адміністрацыйнай акругай Масквы.
Утвораная ў ліпені 1991 года шляхам далучэньня места Зеленаград да Масквы. Стварэньне акругі было замацавана пастановаю Прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі і старшыні Вярхоўнага Савету РФ ад 3 студзеня 1992 году[1], статус места Зеленаграду як адміністрацыйнай акругі Масквы быў зафіксаваны ў законе места Масквы 5 ліпеня 1995 году[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зеленаград — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (рас.)

