Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922»
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922» | ||
| ||
Арыгінальная назва | Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ. 1917—1922» V годовщины | |
---|---|---|
Краіна | СССР | |
Тып | Адзнака | |
Каму ўручаецца | супрацоўнікам органаў ВЧК-ГПУ СССР | |
Падставы ўзнагароджаньня | За бязьлітасную барацьбу з контрарэвалюцыяй | |
Статус | не ўручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 19 ліпеня 1923 г. | |
Апошняе ўзнагароджаньне | 1932 | |
Колькасьць | каля 800 | |
Чарговасьць | ||
Старэйшая ўзнагарода | няма | |
Малодшая ўзнагарода | Адзнака «10 гадоў УНК-АДПУ» |
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922» (па-расейску: Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ. 1917—1922» V годовщины) — савецкая адзнака для ўзнагароды супрацоўнікаў УНК-ДПУ, да 5-й гадавіны заснаваньня органу.
Званьне «Ганаровы чэкіст» упершыню было ўведзена ў сьнежні 1922 году на сьвяткаваньне 5 гадавіны органаў НЧК-ДПУ. Тады яно было нададзена 140 чалавекам. Але палажэньне і апісаньне знака было зацьведжана толькі ў 1923 годзе. Палажэньне пра ганаровую адзнаку «ВЧК-ГПУ» зь яго апісаньнем было зацьведжана 12 ліпеня на паседжаньні Калегіі ДПУ і абвешчана загадам № №307 ад 19 ліпеня 1923:
Адзнака ўяўляе авальнае кола з матавага срэбра з надпісам «ВЧК-1917 г. ГПУ-1922 г.». На кола накладзены сэрп і молат, перакрыжаваныя мячом. Пад сэрпам і молатам знаходзіцца рымская лічба «Пяць», пакрытая чырвонаю эмальлю. Ззаду адзнака мела нумар.
Калі пачалося выдаваньне знакаў, аднакаю пад №1 быў узнагароджаны Фэлікс Дзяржынскі, №2 — Я.Х. Петэрса, №3 — у А.Я. Беленькага, №4 — у В.І. Савінова і г.д.
Агулам гэтым знакам узнагароджана каля 800 чалавек. Абвесткі аб узнагароджваньні напрыканцы 1931 і ў 1932 сталі абвяшчацца прыказамі па АДПУ.
У палажэньні згадвалася, што «значение награды достойнейших сотрудников ВЧК/ГПУ, своей работой в органах ВЧК/ГПУ заслуживших быть особо-отмеченными». Узнагароджваемы павінен быў мець «асаблівыя заслугі перад Рэспублікай» і стаж працы ў органах ня менш за 3 гады. Узнагароджаныя не маглі быць раней судзімыя, пазбаўленыя права працы ў органах АДПУ і выключаныя з партыі.
Напачатку ніякіх правоў і прывілеяў знак не даваў, акрамя «права бесьперашкоднага наведваньня любых установаў ДПУ». Пасьля Загадам АДПУ №245 ад 9 лістапада 1929 быў абвешчаны «Статут правоў і абавязкаў кавалераў Ганаровай адзнакі НЧК-ДПУ». Ім давалася пасьля звальненьня з АДПУ:
- падвышаная пэнсыя
- захаваньне кватэр у ведамственных дамах АДПУ
- замацаваньне за лячебнымі ўстановамі АДПУ і атрыманьне санаторных пуцёвак
- права атрыманьня жытла пазачаргою
- права нашэньня чакісцкай формы і права захоўваньня набыцьця і нашэньня зброі.
Пасьля загадамі АДПУ ад 4 траўня 1930 і 25 чэрвеня 1931 да гэтых ільготаў дадавалася штомесячная даплата да заробку ў 30 рублёў і права атрыманьня пэнсіі па лініі АДПУ.
Знак «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922» V гадавіны ўручаўся да канца 1932 году, калі была выдадзена новая адзнака да 15-годзьдзя НЧК — Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пра аднаку на сайце ФСБ Расеі
- Узнагароды ВЧК-НКВД(недаступная спасылка)
- Аднакі АДПУ-КДБ на Геральдыка.ру