Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. XV год»
Znak15 OGPU.GIF
Арыгінальная назва Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ.1917-1932» XV годовщины
Краіна СССР
Тып Адзнака
Каму ўручаецца супрацоўнікам органаў ВЧК-ГПУ СССР
Падставы ўзнагароджаньня за заслугі ў справе кіраўніцтва ці непасрэднага выкананьня работы па ахове дзяржаўнаў бясьпекі СССР
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 23 лістапада 1932 г.
Апошняе ўзнагароджаньне 1940 г.
Колькасьць каля 3000
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Адзнака «10 гадоў УНК-АДПУ»
Малодшая ўзнагарода Адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС»

Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932» (па-расейску: Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ.1917-1932» XV годовщины) — савецкая адзнака для ўзнагароды супрацоўнікаў УНК-АДПУ, да 15-й гадавіны заснаваньня органу.

Заснаваная загадам АДПУ №1087 ад 23 лістапада 1932. Прысвойваўся за «выдатныя заслугі», але тэрмін службы супрацоўніка ў органах ці войсках АДПУ павінен быў быць ня менш за 10 гадоў. Але гэты тэрмін не заўжды вытрымліваўся і адзнакай узнагароджвалі і партыйных вылучэнцаў, што нядаўна трапілі ў органы.

Адзнака ўяўляе авальнае кола з матавага срэбра з надпісам «ВЧК-1917 г. ГПУ-1932 г.». На кола накладзены сэрп і молат, перакрыжаваныя мячом. Пад сэрпам і молатам знаходзіцца рымская лічба «Пятнаццаць», пакрытая чырвонаю эмальлю. Ззаду адзнака мела нумар.

Адзнака XV гадавіны надавалася загадам па АДПУ-НКУС да 1940 году. Агулам было ўзнагароджана крыху болей за 3000 чалавек. Да кожнай адзнакі дадавалася ганаровая грамата — падобная да ордэнскай кніжкі (напачатку ў вокладцы са скуры з выціснутай выяваю адзнакі), куды ўпісваліся: імя ўзнагароджанага, дата і нумар загаду аб наданьні, нумар самой адзнакі. Грамату падпісваў Старшыня АДПУ (Наркаму ўнутраных справаў). Адзнака на рэвэрсе мела выразаны нумар, такі самы як ў грамаце.

Кавалеры ганаровай адзнакі XV гадавіны называліся таксама як і кавалеры папярэдніх адзнакаў — «Ганаровы работнік АНК-ДПУ», знак адрозьніваўся ад адзнакі «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1922» толькі лічбамі гадавінаў. Згодна загаду захоўвалася і ўся сыстэма прывілеяў для кавалераў новага знаку.

У 1933 аднак быў адменены такі прывілей, як штомесячная 30-рублёвая даплата да заробку. У 1935 адмянілі ільготны палік пэнсіі і права абавязковага пераводу на пэнсію па лініі АДПУ. У 1937 забаранілі права нашэньня чэкісцкай формы пасьля звальненьня, а пасьля і права бясьперашкоднага ўваходу ва ўсе будынкі органаў дзяржбясьпекі. Нарэшце з усіх прывілеяў засталіся:

  • права на нашэньне і захоўваньне зброі
  • права на захаваньне пасьля звальненьня жыльлёвай плошчы ў ведамсьцьвеных дамах НКУС.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]