Перайсьці да зьместу

Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аджарская АССР
абх. აჭარის ავტონომიური საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა
Сьцяг Аджарскае ССР Герб Аджарскае ССР
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Аджарскае ССР
Афіцыйная мова расейская
грузінская
Сталіца Батумі
Найбуйнейшы горад Батумі
Плошча
 • агульная

3 000 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1969)

310 000
Валюта Савецкі рубель

Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка АджАССР, Аджарская ССР, або Аджарыя)[a]самапраўная рэспубліка на поўдні СССР, на паўднёвым-захадзе Закаўказьзя і ў складзе Грузінскае ССР. На захадзе амывалася Чорным морам. Плошча АджАССР 3 тыс. км2.

Насельніцтва па стане на 1985 год — 379 000 чал., зь іх мяшчан 45 %. Грузінаў у АджАССР было 284 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, армяне і інш.

Аджарская АССР ня мела абласьцёў. Яна дзялілася па стане на 1989 год на 5 раёнаў[1] [2] [3].

АджАССР мела 2 местаў, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Аджарскае АССР — Батумі.

Чарцеж Аджарыі.

Аджарская АССР амывалася Чорным морам. Была разьмешчаная на схіле Малога Каўказу. Надвор'е ў Аджарскае АССР было гарачае і марское[b]. Сярэдняя цеплыня студзеня на памор'і 4—6 Ц, у гарах ад 2 да —2 Ц, ліпеня адпаведна 20—23 Ц і 16—20 Ц. Ападкаў ад 1 000 да 2 800 мм у год.

Рака — Чорах.

Лясы займалі больш за 50 % зямель Аджарскае АССР. На памор'і расла трапічная расьліннасьць.

У 6 ст. да н. э. была на землях Аджарскае АССР Калхідзкае царства, ў 4—3 ст. да н.э. Ібэрыя. З 4 ст. у складзе Лазіка. У пач. 6—10 ст.ст. пад уладаю Грэцыі, Арабскае дзяржавы. У 11 ст. пад вайсковым націскам сэльджукаў. У 11—12 ст.ст. культурны росквіт Грузыі і Аджарыі. У 13—14 ст.ст. пад уладаю манголаў. У 15—19 ст.ст. землі Аджарскае АССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсыяю. У 1878 годзе землі Аджарскае АССР далучаныя да Расеі. Землі АджАССР ўваходзілі ў Батумскую вобласьць. У 1918 годзе землі Аджарскае АССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі. З 1919 па 1920 гады землі Аджарскае АССР сталі часткаю незалежнае Грузіі.

Незалежнасьць (1919-1920)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1919 па 1920 гады землі ГССР сталі часткаю незалежнае Грузіі. У 1921 годзе землі ГССР захопленыя РСФСР.

Савецкая ўлада (1920-1991)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1921 годзе землі захопленыя РСФСР. 16 ліпеня 1921 году створаная Аджарская АССР у складзе ГССР, якая была ў складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.

Абхаская АССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1967)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1971)
  • Дружбы народаў (1972)

У Аджарскае АССР не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы аджарская, а была часткаю Камуністычнае партыі Грузіі (коратка КПГ), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Грузіі.

Пад уладаю бальшавікоў Аджарская АССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Важнейшыя галіны прамысловасьці:

  • нафтапераапрацоўчая
  • машынабудаўнічая
    • электра-тэхнічныя вырабы
    • прыборы для харчовае прамысловасьці
    • суднабудаваньне
  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • чайная
    • тытунёвая
    • вінаробчая
    • кансэрвовая
  • лёгкая прамысловасьць
    • абутковая
    • гарбарная
  • дзераваапрацоўка

Найвялікшыя электрастанцыі — Аджарыдзкальская ГЭС.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Важнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:

  • чай
  • цытрусавыя
  • тытунь
  • алеі.

Было разьвіта вытворчасць агародніны і садавіны. Былі пасевы кукурузы. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.

У гарах мелася авечкагадоўля і выпас козаў.

Былі курорты: Батумі, Кабулеці, Ціхізьдзіры, Зялёны мыс, Махінджаўры.

Аджарская АССР мела чыгунку і дарогі. Чыгунка была з Тбілісі ў Батумі.

Галоўная марская прыстань — Батумі.

  1. ^ Па-расейску: "Аджарская Автономная Советская Социалистическая Республика".
  2. ^ Або па-іншаму: "субтрапічнае надвор'е".