Перайсьці да зьместу

Абак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рымскі абакус (рэканструкцыя)

Аба́к, Аба́кус (па-грэцку: Abacos — дошка) — дошка з жалабкамі, па якіх перасоўваліся каменьчыкі або косткі, прымянялася для арытмэтычных вылічэньняў у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме з IV стагодзьдзя да н. э. У Заходняй Эўропе выкарыстоўвалася да XVIII стагодзьдзя.