Перайсьці да зьместу

Інэрцыйная сыстэма адліку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Інэрцыяльная сыстэма адліку»)

Інэрцы́йная сыстэ́ма адлі́ку — сыстэма адліку, у якой мае месца інэрцыя — захаваньне хуткасьці целам, на якое аказваюцца вонкавыя ўзьдзеяньні (свабодным целам). Інакш кажучы, гэта сыстэмы, у якіх выконваецца першы закон Ньютана. Наяўнасьць такіх сыстэмаў сьцьвярджаецца гэтым жа законам. Паводле прынцыпа рэлятыўнасьці Галілея ўсе інэрцыйныя сыстэмы зьяўляюцца фізычна эквівалентнымі.

Інэрцыйнай сыстэмай зьяўляецца любая сыстэма адліку, якая рухаецца адносна іншай інэрцыйнай сыстэмы з сталай хуткасьцю. Інакш кажучы, усе інэрцыйныя сыстэмы адліку рухаюцца адна адносна адной з сталай хуткасьцю. Сыстэма, што рухаецца адносна інэрцыйнай сыстэмы адліку з паскарэньнем, зьяўляецца неінэрцыйнай.

Відавочна, што сыстэма адліку, што зьвязаная са свабодным целам, зьяўляецца інэрцыйнай. Але насамрэч такую сыстэму знайсьці немагчыма, бо свабодных цел у прыродзе не існуе. Таму паняцьце інэрцыйнай сыстэмы зьяўляецца абстракцыяй, а ўсе рэальныя сыстэмы адліку зьяўляюцца неінэрцыйнымі.