Перайсьці да зьместу

Індывідуалізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Індывідуалі́зм (па-француску: individualisme, ад лац. individuum — «непадзельнае») — маральны, палітычны і сацыяльны сьветапогляд (філязофія, ідэалёгія), якое падкрэсьлівае індывідуальную свабоду, першараднае значэньне асобы, асабістую незалежнасьць і вызнае прынцып «спадзявацца на самога сябе». Індывідуалізм супрацьпастаўляе сябе ідэі і практыцы здушэньня асобы, асабліва калі гэта прыгнечаньне ажыцьцяўляецца грамадзтвам ці дзяржаваю. Такім чынам, індывідуалізм — супрацьлегласьць камунізму, халізму, сацыялізму, фашызму, этатызму, таталітарызму, калектывізму, камунітарызму, і іншых ідэалёгіяў, якія настойваюць на падначаленьні індывіда грамадзтву[1].

Палітычны індывідуалізм

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У палітычнай філязофіі індывідуалістычная тэорыя ўраду сьцьвярджае, што дзяржава павінна выконваць выключна ахоўную функцыю, гэта значыць абараняць свабоду кожнага індывіда, дзейнічаць як ён хоча, з адною толькі умоваю, каб ён не рабіў замах на свабоду іншага.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]