Перайсьці да зьместу

Ёты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швэцыя ў XII стагодзьдзі.

     Свэі

     Ёты

     Гуты

Ёты (па-швэдзку: götar, па-старажытнаскандынаўску gautar) — германскае племя, якое ў пэрыяд з II ст. да н. э. да мяжы I і II тысячагодзьдзя засяляла паўднёвую частку Скандынавіі, у раёне азёраў Вэнэрн і Вэтэрн. Разам са свэямі сфармавалі швэдзкую нацыю.

Гістарычная вобласьць на поўдні Швэцыі да гэтага часу носіць назву Ёталянд, т. б. «краіна ётаў». Пытаньне аб ступені сваяцтва ётаў з готамі спрэчнае, гэтак сама як і атаясьненьне ётаў з гаўтамі, узгадваемымі ў «Бэавульфе» і скандынаўскіх сагах. Існуе таксама тэорыя аб сваяцтве ётаў зь ютамі.

Хоць ёты і свэі разам выбіралі караля, свэі гралі галоўную ролю. У зборы законаў Вэстэр’ётлянду (па-швэдзку: Västgötalagen, каля XIII стагодзьдзя) было зафіксавана, што толькі свэі маюць права выбару і зрушэньня караля. Так, напрыклад, у 1125 годзе ёты абралі каралём Магнуса Моцнага, сына караля Даніі, але свэі ўсупрацівіліся, і Магнус ўжо ў 1130 годзе быў выгнаны з краіны.

Адрозьненьне паміж свэямі і ётамі існавала на працягу ўсяго Сярэднявечча.