Перайсьці да зьместу

Гёта-канал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ёта-канал»)
Шлюзы на Гёта-канале ў раёне Бэрга
Геральдычны сымбаль Гёта-каналу

Гёта-канал, або Ёта-канал (па-швэдзку: Göta kanal) — суднаходны канал у Швэцыі, які злучае Балтыйскае мора на поўначы ад 58-й паралелі і праліў Катэгат. Канал праходзіць праз увесь Ёталянд: ад Гётэборгу на захадзе, да Сёдэрчэпінгу на ўсходзе. Агульная працягласьць каля 420 кілямэтраў. У канал уваходзяць Тральгэтанскі канал, азёры Вэнэрн і Вэтэрн і 190-кілямэтровы адрэзак паміж гэтымі азёрамі і Балтыйскім морам. У агульнай складанасьці канал мае 58 шлюзаў.

Упершыню ідэя будаўніцтва суднаходнага каналу паміж Балтыйскім морам і пралівам Катэгат была прапанаваная ў 1525 годзе біскупам Гансам Браскам для таго, каб пазьбегнуць вялікіх мытных збораў, якія зьбіраліся Ганзейскім зьвязам. Праект каналу быў распрацаваны вядомым шатляндзкім інжынэрам і архітэктарам Томасам Тэлфардам. Ініцыятарам праекту быў контар-адмірал, сябра ўраду Швэцыі граф Бальтзарам фон Плятэнам, які стаў старшынём праўленьня Гёта-каналу. Ён арганізаваў праект і атрымаў неабходную фінансавую і палітычную падтрымку. Яго пляны прыцягнулі падтрымку ўраду і новага караля Карла XIII, які разглядаў канал як спосаб мадэрнізацыі Швэцыі.

Будаўніцтва каналу пачалося ў траўні 1810 году і працягвалася 22 гады. 26 верасьня 1832 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 211. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]