William Hill
William Hill — адна з найбуйнейшых букмэйкерскіх кантор Злучанага Каралеўства. Штаб-кватэры кампаніі разьмяшчаюцца ў наваколлях Вуд-Грын, Лондан, а таксама ў раёне Хеахілс горада Лідс, Заходні Ёркшыр. Акцыі кампаніі ўключаны ў індэкс FTSE 100 Лонданскай фондавай біржы. Па стане на 2 жніўня 2013 года паказчык рынкавай капіталізацыі кампаніі складае 4, 07 мільярда фунтаў.Кампанія была заснавана Уільямам Хілам у 1934 годзе — у тыя часы, калі азартныя гульні ў Вялікабрытаніі[1] былі забаронены. З таго часу кампанія шмат разоў мяняла свайго ўладальніка: у 1971[2] яна была набыта Sears Holdings, у 1988 — Grand Metropolitan, а ў 1989 уладальнікам была кампанія Brent Walker.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампанія вядзе сваю дзейнасць па ўсім свеце, маючы 16600 супрацоўнікаў і галоўныя офісы ў Злучаным Каралеўстве, Ірландыі і Гібралтары. Кампанія прадастаўляе свае паслугі па тэлефоне, у Інтэрнеце або ў 2300 ліцэнзаваных букмекерскіх канторах па ўсёй Вялікабрытаніі. У 2007 годзе кол-цэнтры кампаніі для прыёму тэлефонных ставак, размешчаныя ў Ротэрхэме, Паўднёвы Ёркшыр, прынялі 125 тыс. ставак на скачкі Grand National. Паводле дадзеных кампаніі, іх пункты прыёму ставак апрацоўваюць у сярэднім больш за адзін мільён ставак у дзень.[3] Зараз працуе на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Аўстраліі, Сербіі, Таджыкістана, Манголіі.[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.williamhillplc.com/about-us/our-history/
- ^ http://www.oxforddnb.com/view/article/30943
- ^ http://www.williamhillplc.com/
- ^ https://stavkawin.com/%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%BE%D0%BA-%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B9-%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D1%8B/
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|