Перайсьці да зьместу

VOLYA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фота Волі Дземкі
Першы склад гурта

„VOLYA“ — беларускі фальклёрны ансамбль, які базуецца ў Сіэтле, штат Вашынгтан (ЗША). Створаны вакалісткамі Воляй Дземкай і Вольгай Сухавер у 2009 годзе.

Місія гурта — захоўваць і дэманстраваць, у асноўным сярод жыхароў Ціхаакіянскага Паўночнага захаду, багацьце і прыгажосьць беларускага фальклёру.

Калектыў складаецца зь пяці чалавек, глыбока зьвязаных зь Беларусьсю і яе культурай:

  • Воля Дземка
  • Дарынка Шапавалава
  • Вольга Сухавер
  • Раіса Асрыянц
  • Раіса Крык
  • 2015 Goldberry («Златавіка») (з Мэтам Блэрам)
  • Малады кароль / Каралю (2013), — музычнае відэа з удзелам калектыва Дзіна Хаака. Прадусарка і рэдактарка Воля Дземка, апэратарская работа Воля Дземка, Фуонг Бокс, Крыс Моблі.

VOLYA сьпявае традыцыйныя песьні з розных рэгіёнаў Беларусі, апроч таго, выканальніцы выступаюць у аўтэнтычных народных строях ручной работы, якія былі падараваныя калектыву беларускімі вяскоўцамі.

Воля Дземка:

«Я сама пачала сьпяваць архаіку ў гурце «Гуда», сьпяваю ўжо 16 гадоў, і за гэты час тое-сёе адшліфавала.

Ведаеце, мы звыкліся з бабулінымі сьпевамі, ніколі і не думалі, што яны нейкія зусім ледзь не іншапланетныя. А я калі пачула, як сьпяваюць маладыя дзяўчаты — усё. Зачапіла мяне і не адпусьціла.

Спачатку хацела прыйсьці на рэпетыцыю «Гуды» толькі паслухаць, бо сама сьпяваю з пяці гадоў па харах усялякіх. Дзеўкі сказалі: «Канешне, прыходзь», — а калі прыйшла, сказалі, што ў іх усе спяваюць і ніхто так не сядзіць. Ну і амаль прымусілі сьпяваць разам зь імі».

Гурт пастаянна ўдзельнічае ў музычных праектах, якія адбываюцца ў Вашынгтане, Арэгоне і Ванкувэры, Брытанская Калюмбія.

У 2010 годзе калектыў VOLYA стварыў дабрачынную некамэрцыйную арганізацыю «Цэнтр даследаваньняў, збору і рэстаўрацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай беларускай культуры». Валянтэры зьбіраюць і аднаўляюць аўтэнтычныя беларускія касьцюмы і падтрымліваюць аўдыякалекцыю аўтэнтычных беларускіх народных песень і бібліятэку апублікаваных матэрыялаў, зьвязаных зь беларускай народнай творчасьцю, гісторыяй і культурай. Сабраныя матэрыялы перакладзеныя на ангельскую мову, каб зрабіць іх дасяжнымі для шырокай аўдыторыі.

Беларускія народныя песьні лічацца самымі старажытнымі песьнямі ў Эўропе. У 2016 годзе Воля Дземка падрыхтавала дакумэнтальны фільм пра зьнікаючыя культурныя традыцыі Беларусі — The Songs of Old Europe — Ancient Belarusian Folk Songs («Песьні старой Еўропы: старажытныя беларускія народныя песьні»). Матэрыялы для фільма былі сабраныя падчас адмысловых этнаграфічных экспэдыцый па аддаленых беларускіх вёсках: Воля Дземка здымала спэктаклі і інтэрвію са старэйшынамі і занатоўвала песьні пра вясельлі, каханьне, плач і бітвы.

Фільм быў цёпла сустрэты амэрыканскімі і беларускімі гледачамі і атрымаў шэраг узнагарод — сярод іншага стаў пераможцам міжнароднага кінафэстывалю Creatіоn Internatіоnal Fіlm Festіval 2016, Summer Session (Канада) і атрымаў платынавую ўзнагароду «Рэмі» на 50-м міжнародным кінафэстывалю Houston WordFest 2017 у Х’юстане (ЗША). У 2020 годзе гэта дакумэнтальная стужка была апублікаваная на YouTube.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]