VEF

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Valsts elektrotehniskā fabrika
VEF emblema.jpg
Тып дзяржаўнае прадпрыемства
Заснаваная 1919
Краіна Латвія
Разьмяшчэньне Рыга, Латвія
Закрытая 1999
Галіна электроніка

VEF (скарачэньне ад лат. Valsts elektrotehniskā fabrikaдзяржаўная электратэхнічная фабрыка) — вытворца электрычных і электронных прыбораў, якія разьмяшчаўся ў Рызе (Латвія) і дзейнічаў у 1919—1999 роках.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя будынкі VEF

VEF была заснаваная ў красавіку 1919 року як рамонтная майстэрня ў аддзеле пошты і тэлеграфу (лат. Pasta un telegrāfa virsvaldes galvenā darbnīca, PTVGD). У 1922 на фабрыцы пачаўся выпуск тэлефонаў, у 1924 — дэтэктарных радыёпрымачоў, у 1928 — аўтаматычных тэлефонных станцыяў. У 1930-я рокі штомесячны аб’ём вытворчасьці PTVGD складаў 500 тэлефонаў і 400 АТС. У гэты час фабрыка выпускала ўсе запатрабаваныя ўзоры бытавой тэхнікі: прылады сувязі, тэлефоны, лямпачкі, фотаздымачы, прасы, радыёпрымачы, ліхтары, а таксама фотапаперу, мэблю і нават самалёты[1].

У 1936 року VEF выйшаў на сусьветны рынак з найменшым на той час у сьвеце фотаапаратам(en) Minox, распрацаваным Вальтэрсам Цапсам.

У II сусьветную вайну фабрыка была разбураная і разрабаваная. За савецкім часам вытворчасьць адноўленая. У 1960-я VEF штомінуту выпускаў сем радыёпрымачоў і пяць тэлефонаў; два з трох савецкіх тэлефонаў былі вырабленыя на VEF. Таксама былі добра вядомыя ейныя транзістарныя прымачы «Спидола» і «ВЭФ». Завод пастаўляў тэлекамунікацыйную і электронную прадукцыю для вайсковых патрэбаў СССР. У 1991 року колькасьць ягоных супрацоўнікаў дасягнула 20 000 чалавек.

Пасьля здабыцьця незалежнасьці VEF апынуўся ня ў стане канкураваць з заходнімі кампаніямі з-за нізкай якасьці прадукцыі. Не далі посьпеху спробы рэструктурызацыі кампаніі, аб’ёмы вытворчасьці якой у 1993—1997 скараціліся больш як на 90%. VEF падзяліўся на шэсьць дробных кампаніяў, палова зь якіх ужо скончылі сваё існаваньне. На трох астатніх — «VEF un Ko», «VEF TELEKOM» і «VEF Radiotehnika RRR» — працуюць ад 100 да 200 чалавек.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Latvija 20.gs.(лат.) Праверана June 24, 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg VEFсховішча мультымэдыйных матэрыялаў