UFO: Alien Invasion
UFO: Alien Invasion | |
Лягатып гульні | |
Дата выпуску | 2007 |
---|---|
Апошняя вэрсія | 2.4 25 красавіка 2012 |
Жанры | Стратэгія ў рэальным часе, пакрокавая тактыка |
Ліцэнзія | GNU General Public License[d], ліцэнзія Apache[d] і бескаштоўнае апраграмаваньне[d] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | UFO: Alien Invasion Team |
Выдавец | Некамэрцыйны распаўсюд праз сэціва |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | Quake II engine[d] |
Плятформа | Крос-плятформавая |
Рэжымы | Адзінаасобная гульня, шматасобавая гульня |
Носьбіт | лічбавы распаўсюд[d] |
Кіраваньне | Клявіятура, мыш |
Афіцыйны сайт | |
UFO: Alien Invasion у Вікісховішчы |
«UFO: Alien Invasion» (па-беларуску: «НЛА: Іншаплянэтнае ўварваньне») — стратэгічная кампутарная гульня, якая распаўсюджваецца свабодна на ўмовах ліцэнзіяў GNU GPL, CC BY-SA і CC Sampling+. Распрацоўкай займаецца каманда валянтэраў UFO: Alien Invasion Team, каардынацыя адбываецца праз SourceForge.net. Гульня распаўсюджваецца бясплатна праз інтэрнэт.
«UFO: Alien Invasion» выкарыстоўвае рухавік id Tech 2 і працуе пад апэрацыйнымі сыстэмамі Linux, Microsoft Windows, AmigaOS 4[1], Mac OS X і Android[2].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя гульні пазычаная з сэрыі «X-COM» кампаніяў Mythos Games і MicroProse, аднак зьяўляецца асобным праектам. Як і клясычная «X-COM», «UFO: Alien Invasion» — стратэгічная гульня з элемэнтамі пакрокавай тактыкі. Падзеі гульні адбываюцца ў 2084 року. Пратаганіст кіруе сакрэтнай арганізацыяй, мэта якое — абарона Зямлі ад уварваньня іншаплянэцянаў.
У працэсе гульні неабходна будзе зладзіць дасьледаваньне пазазямное пагрозы, высьветліць мэты прыхадняў і выкарыстаць супраць іх распрацоўкі, заснаваныя на дасьледаваньнях захопленых ад захопнікаў арэфактаў.
Гульнявы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|||||
Патрэбная дапамога па праслухоўваньні гэтага файла? Зьвярніцеся да старонкі дапамогі. |
У рэжыме агляду Зямлі зьдзяйсьняецца кіраваньне базамі і стратэгічнае кіраваньне. Гулец мусіць клапаціцца пра фінансы, будынкі, авіяфлёт і штат базаў арганізацыі PHALANX. Дасьледуючы новыя тэхналёгіі, ёсьць магчымасьць выкарыстаць іх дзеля барацьбы зь іншаплянэцянамі. У майстэрнях можна прадукаваць дасьледаваныя навукоўцамі тэхналёгіі, абсталяваньне і матэрыялы. Дзеля паветранае бітвы з караблямі прыхадняў неабходныя перахопнікі, пасьля чаго на дасьледаваньне зьбітага НЛА выпраўляецца грузавы карабель з баявым аддзелам. Хуткасьць працяканьня часу ў гэтым рэжыме можна кантраляваць адмысловымі кнопкамі, а пры істотных навінах працэс спыняецца дзеля рэакцыі гульца.
У тактычным рэжыме гулец кіруе вайсковым аддзелам арганізацыі ў бітве з прыхаднямі. Кожны з жаўнераў аддзелу кіраваны асобна, мае ўласныя характарыстыкі, званьні і ўзбраеньне. У гэтым рэжыме аддзел людзей і іншаплянэцянаў ходзяць пачаргова. Падчас ходу гульца жаўнеры аддзелу перамяшчаюцца, страляюць, кідаюць гранаты або карыстаюцца іншым абсталяваньнем. Кожны з жаўнерам мае пэўную колькасьць адзінак часу, якія выконваюць функцыі пунктаў дзеяньня і выдаткоўваюцца на кожнае дзеяньне: рух, стральбу, перазарадку, узяцьце прадметаў і інш. Падчас выкананьня місіяў сустракаюцца цывільныя асобы, якіх трэба выратоўваць ад іншаплянэцянаў. У гэтым рэжыме захаваньне гульні немагчымае.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распрацоўка гульні пачалася ў 2003 року у вузкім коле фанатаў. У другім квартале 2005 тэмпы працы запаволіліся, што сталася галоўным чыньнікам да адкрыцьця крынічнага коду. Са студзеня 2006 код «UFO:AI» даступны на ўмовах ліцэнзіі GPL, пасьля чаго распрацоўка стартавала хутка. На пераломе 2006—2007 было скончанае праграмаваньне галоўных падсыстэмаў гульні.
Успрыняцьце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«UFO:AI» была намінаваная суполкай на «Найлепшы праект для гульцоў» SourceForge ў 2007 і 2008 роках[3].
У верасьні 2012 року Linux Game News назваў гульню найлепшай гульнёй з адкрытым кодам у катэгорыі «Пакрокавыя гульні»[4]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ UFO: Alien Invasion for AmigaOS4 (анг.). AmigaWorld.net (2010-11-23). Праверана 1 сьнежня 2010 г.
- ^ UFO: Alien Invasion for Android (анг.) Праверана 23 лістапада 2010 г.
- ^ 2007 Community Choice Awards (анг.). Sourceforge. Праверана 20 траўня 2011 г.
- ^ Best Open Source Games (анг.). Linux Game News (2012-09-15). Праверана 30 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]UFO: Alien Invasion — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кампутарныя гульні 2007 году
- X-COM
- Вольныя праграмы
- Гульні для Amiga
- Гульні для Linux
- Гульні для Mac OS
- Гульні для MorphOS
- Гульні пад Windows
- Фэн-гульні
- Шматкарыстальніцкія он-лайнавыя гульні
- Гульні з ізамэтрычнай графікай
- Навукова-фантастычныя кампутарныя гульні
- Пакрокавыя тактычныя гульні
- Тактычныя ролевыя гульні
- Стратэгіі ў рэальным часе
- Праграмнае забесьпячэньне, напісанае на мове Сі
- Праграмнае забесьпячэньне, напісанае на мове Сі++
- Кросплятформавае праграмнае забесьпячэньне