Абмеркаваньне:Клубніцы
Выгляд
Можа, усё ж Трускаўкі — паводле слоўнікаў клясычным правапісам? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:09, 24 сьнежня 2019 (+03)
- 1) Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. Менск: Інбелкульт, 1924: «Fragaria viridis Duch. — клубника — cуніцы трускаўкі» ( http://slounik.org/bnt06b/l6_18 ); 2) Слоўнік сельска-гаспадарчае тэрмінолёгіі. Менск: Інбелкульт, 1928: «клубника — трускаўкі, суніцы агародныя» ( http://slounik.org/bnt19/l11_12 ); 3) Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі Зьмітра Саўкі: «клубника трускаўкі Рмн -вак, трускалкі» ( http://slounik.org/rbSauka/l11_12 ); 4) Беларуска-расейскі слоўнік. Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5 Укладальнікі: Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч: «трускаўкі ж. мн. — клубника (Fragaria viridis. Duch) (НТ6)» ( http://slounik.org/bn/l20_18/4 ). У Вікізьвестках: «Fragaria viridis Палуніцы» ( https://www.wikidata.org/wiki/Q148663 ), «Fragaria × ananassa Садовыя суніцы» (то бок агародныя; https://www.wikidata.org/wiki/Q13158 ). У дадзеным артыкуле «Fragaria moschata».--Удзельнік:W 22:34, 24 сьнежня 2019 (UTC+3)
- Т.ё. атрымоўваецца, што трускаўкі — гэта суніцы зялёная (Fragaria collina), а клубніцы — суніцы мускусныя (Fragaria moschata)? Аднак паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы (т. 5, с. 66), клубніца (менавіта ў такой форме) — гэта Fragaria collina, яна ж Fragaria viridis — суніцы зялёныя). Пры гэтым варыянту клубніцы/клубніца для Fragaria наяўныя слоўнікі клясычным правапісам, увогуле, не прыводзяць. Магчыма, ёсьць сэнс перанесьці артыкул пад назву Суніцы мускусныя — як у ангельскім і ўкраінскім разьдзелах? Бо выглядае, што значэньне Fragaria moschata да слова клубніцы прыцягнулі на расейскі манер, дзе клубніцамі ад пачатку называлі менавіта суніцы зялёныя. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:52, 24 сьнежня 2019 (+03)
- Так, паводле слоўнікаў клясычным правапісам атрымоўваецца, што трускаўкі — гэта Fragaria viridis, якія «суніцы зялёныя Fragaria viridis» у: А.М. Скуратовіч. Суніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 ( http://files.knihi.com/preview/Knihi/Store1/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.15.djvu/269_866x9999.jpeg ). Этымалягічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. Каяць — Лiпянка / [уклад. В.У. Мартынаў, І.І. Лучыц-Федарэц [і інш.] ; рэдактар В.У. Мартынаў]. — Менск : Навука і тэхніка, 1989. — 320 с. на 66-й старонцы: «Клубніца Fragaria collina» ( http://files.knihi.com/preview/Knihi/Store1/Slounik/ESBM.zip/ESBM_05.djvu/32_866x9999.jpeg ), што Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗША падае, як «Fragaria viridis heterotypic synonym Fragaria collina» ( https://www.ncbi.nlm.nih.gov/Taxonomy/Browser/wwwtax.cgi?mode=Info&id=64942 ). Ёсьць сэнс пакінуць існую назву паводле 2 наяўных у артыкуле крыніцаў, бо тыя Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. Выглядае, што на той самай падставе з улікам кожнай прыведзенай вышэй у абмеркаваньні крыніцы, у тым ліку слоўнікаў клясычным правапісам, артыкул-перанакіраваньне Трускаўкі ( https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Трускаўкі&redirect=no ) можа стаць асноўнай назвай для «Fragaria viridis Палуніцы суніцы зялёныя».--Удзельнік:W 13:58, 26 сьнежня 2019 (UTC+3)