Перайсьці да зьместу

Sportingbet

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Sportingbet PLC — брытанскі аператар электронных азартных гульняў. Кампанія каціруецца на Лонданскай фондавай біржы і ўваходзіць у FTSE SmallCap Index.

Кампанія была заснавана Маркам Бленфардам у 1997 годзе.[1] У кастрычніку 2004 года Sportingbet паглынула кампанію Paradise Poker. 7 верасня 2006 года кампанія Sportingbet паведаміла, што яе тагачасны старшыня Пітэр Дыкс быў затрыманы ў Нью-Ёрку па ордэры на арышт штата Луізіяна падчас яго знаходжання ў ЗША па справах, не звязаных з онлайн гульнямі.[2] Луізіяна з’яўляецца адным з нямногіх штатаў, дзе ёсць закон, які забараняе азартныя гульні ў інтэрнэце. У сакавіку 2007 года ўсе абвінавачанні з боку Луізіяны былі знятыя.[3]

У Беларусі з’яўляецца адным з нямногіх легальных букмекераў.[4]

Кампанія спансавала каманду Вулверхэмптан Уандэрэрс з Чэмпіянату Футбольнай лігі Англіі з сезона 2009-10 па сезон 2013-14.[5]

У 2014 годзе Sportingbet падпісаў пагадненне з Еўралігай, паводле якога кампанія стала афіцыйным бетынг-партнёрам лігі ў Грэцы.[6]