Seikimatsu Occult Gakuin

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Seikimatsu Occult Gakuin
яп. 世紀末オカルト学院
(Seikimatsu Occult Gakuin)
Жанр камэдыя, школа, містыка
Тэлесэрыял
Рэжысэр Тамахіка Іто
Студыя A-1 Pictures, Aniplex
Тэлесетка TV Tokyo
Час паказу 5 ліпеня 201027 верасьня 2010
Сэрыяў 13

Seikimatsu Occult Gakuin (па-японску: 世紀末オカルト学院 Сэйкімацу Окаруто Гакуін?, бел. «Акультная акадэмія канца стагодзьдзя») — японскае 13-сэрыйнае анімэ, створанае кампаніямі «A-1 Pictures» і «Aniplex»[1][2] і зрэжысаванае Тамахіко Іто. Прэм'ерны паказ першай сэрыі адбыўся 5 ліпеня 2010 году. Гэтае анімэ — трэцяе ў праекце «Anime no Chikara» па стварэньні арыгінальных сэрыялаў, які ня ўтрымліваюць у сваёй аснове лайт-новэл альбо мангу[3].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя разгортваецца вакол Маі, дачкі былога дырэктара прыватнай японскай акадэміі Вальдштайна па вывучэньні акультных навук, памерлага ў 1999 годзе, і Фуміакі Ўціды, таемнага маладога чалавека, які перамясьціўся ў часе з 2012 году.

Пасьля хаўтураў бацькі Мая вяртаецца ў Акадэмію, якую шчыра ненавідзіць, каб закрыць яе назаўжды.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэю — Ёко Хікаса
Дачка Дзюньіціра Кумасіра, памерлага экс-дырэктара Акадэміі Вальдштайна. Незважаючы на ранейшую павагу да яго работы, яна ненавідзіць усё, што зьвязана з акультызмам. Пасьля сьмерці бацькі яна становіцца дырэктарам акадэміі і клянецца любым коштам зьнішчыць навучальную ўстанову. Аднак пасьля сустрэчы з Фуміакі Ўцідай яна аб'ядноўваецца зь ім з мэтай знайсьці патаемны ключ Настрадамуса, здольны прыпыніць іншаплянэтнае ўварваньне ў 1999 годзе.
Сэю — Такахіро Мідзусіма
Падарожны ў часе, які адправіўся з 2012 у 1999 год з мэтай знайсьці ключ Настрадамуса. Калі ён быў юным падлеткам, валодаў звышнатуральнымі здольнасьцямі, што зрабіла яго славутасьцю тэлевізійных рэпартажаў. Ён зьяўляецца ўжо шостым выканаўцам гэтае місіі, бо папярэднія пяць былі забітыя.
Прыбыўшы ў 1999 год і сустрэўшы Маю, напачатку здаўся маладзіцы кволым і баязьлівым, аднак пазьней сфармаваў зь ёю камнду.

Анімэ-сэрыял[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс сэрыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


сэрыі
Загаловак Трансьляцыя
1 «Maya's Prophecy»
«Maya no yogen» (マヤの予言)
5 ліпеня 2010
2 «The advent of Bunmei»
«Bunmei no tourai» (文明の到来)
12 ліпеня 2010
3 «Mikaze blows through»
«Umashi kaze, fukinukete» (美し風、吹きぬけて)
19 ліпеня 2010
4 «The collapse of Bunmei»
«Bunmei no hōkai» (文明の崩壊)
26 ліпеня 2010
5 «Kozue in the summer»
«Natsu no kozue» (夏のこずえ)
2 жніўня 2010
6 «Bunmei's distance»
«Bunmei no michinori» (文明の道程)
9 жніўня 2010
7 «Maya's amigo»
«Maya no Ami~go» (マヤの亜美~ゴ)
16 жніўня 2010
8 «Mamma Ami~ya!»
«Manma Ami~ya!» (まんま亜美~ヤ!)
23 жніўня 2010
9 «Akari of Snow»
«Yuki no Akari» (雪のあかり)
30 жніўня 2010
10 «Akari of Fireplace»
«Danro no Akari» (暖炉のあかり)
6 верасьня 2010
11 «Maya's Death»
«Maya no Shi» (マヤの死)
13 верасьня 2010
12 «A thousand wind, the search for beauty»
«Sen no Kaze, Bi no Tomeyuki» (千の風、美の尋めゆき)
20 верасьня 2010
13 «Maya's Bunmei»
«Maya no Bunmei» (マヤの文明)
27 верасьня 2010

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 世紀末オカルト学院 :: 作品紹介 :: A-1 Pictures. A-1 Pictures. Праверана 2010-07-07 г.
  2. ^ 世紀末オカルト学院. Official website. Праверана 7 July 2010 г.
  3. ^ Crunchyroll to Simulcast Occult Academy, Tono to Issho. Anime News Network. Праверана 2010-07-07 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]