SOAR
| ШВАА | |
|---|---|
| Тып | аўтамат |
| Краіна паходжаньня | Філіпіны |
| Гісторыя выкарыстаньня | |
| Пэрыяд выкарыстаньня | 2004— дагэтуль |
| Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
| Войны | Партызанскія апэрацыі на Філіпінах: Камуністычная рэвалюцыйная барацьба на Філіпінах Ісламскія мецяжы |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Фэрдынант і Фрэнцыс Сай |
| Дата стварэньня | 1998 рок |
| Вытворца | Ferfrans |
| Вытворчасьць | 2004 — дагэтуль |
| Мадыфікацыі | гл. Варыянты |
| Характарыстыкі | |
| Даўжыня ствала | 266,7 мм 292,1 мм 368,3 мм 406,4 мм 457,2 мм 508 мм |
| Патрон | 5,56×45 мм |
| Калібр | 5,56 мм |
| Прынцып дзеяньня | ШВАА: адвод парахавых газаў, паваротная засаўка ШВАА-П: кароткі ход поршня, паваротная засаўка |
| Хуткастрэльнасьць | 550—680 стр/хв[1][2] |
| Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў сыстэмы STANAG |
| Прыцэл | дыяптрычны |
Штурмавая вінтоўка для адмысловых апэрацыяў (ШВАА, па-ангельску: Special Operations Assault Rifle) — аўтамат, вытворцасьці кампаніі FERFRANS, што ўяўляе сабою палепшаны M4.
Дэталі дызайну
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ШВАА зьяўляецца аўтаматам пад набой 5,56×45 мм, што можа працаваць альбо з зачыненаю паваротнаю засаўкаю (у вэрсіі ШВАА), ці з кароткім ходам поршня паваротнае засаўкі (у вэрсіі ШВАА-П).[3]
Вінтоўка адрозьніваецца ад тыповага M4 з-за перавагі кампаніі FERFRANS да лепшага кантролю аўтаматычнага рэжыму. Сярод магчымасьцяў прысутнічае сыстэма Delayed Sear Activation System, што памяншае хуткастрэльнасьць пры аўтаматычным агні да прыкладна 550—680 стр/хв, што зьняжае дульны ўздым і паляпшае здольнасьць кантролю. Вінтоўка таксама выкарыстоўвае рулю цяжкага кулямёта для павышэньня надзейнасьці пры ўстойлівай стральбе.[2]
Варыянты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ШВАА даступны як стандартны ШВАА, ці як ШВАА-П з паршнявым рухам.
Для ШВАА даступныя рулі такое даўжыні, як 10.5" (266,7 мм), 11.5" (292,1 мм), 14.5" (368,3 мм), 16" (406,4 мм), 18" (457,2 мм), і 20" (508 мм).[2]
Маюцца дадзеныя пра іншыя мадыфікацыі, як 10.5 Mk2, 10.5 Mk2-2 і 11 Mk2.[4]
Краіны-эксплюатанты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ЗША: Абмежаванае ўжываньне некаторымі ґрупамі SWAT[5]
Малайзія : Абмежаванае ўжываньне Сіламі адмысловага дзеяньня Каралеўскае малазійскае паліцыі[5]
Пэру [5]
Філіпіны : Сілы адмысловага дзеяньня Філіпінскае нацыянальнае паліцыі,[5] ґрупоўка SWAT места Лапу-Лапу,[6] Камандаваньне адмысловых апэрацыйяў Арміі Філіпінаў
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ FERFRANS SOAR AR-Type CQB Subcarbines/SBRs: Photos and Video on the Way Праверана 2010-03-15 г.
- 1 2 3 FERFRANS SOAR. FERFRANS. Праверана 2015-10-10 г.
- ↑ FERFRANS SOAR P. FERFRANS. Праверана 2015-10-10 г.
- ↑ gallery. Retrieved on August 4, 2008.
- 1 2 3 4 Ferfrans Rate Reduction System. Retrieved on October 27, 2007.
- ↑ Firm converts M16 to M4 rifles for Lapu police force. Cebu Daily News. Праверана 2015-10-08 г.