Перайсьці да зьместу

SADAT

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
САДАТ
SADAT
Тып прыватная вайсковая кампанія
Заснаваная 2012
Стамбул, Турэччына
Заснавальнікі Аднан Танрывэрдзі
Краіна міжнародная
Разьмяшчэньне Marmara Mah. Hurriyet Bulvari No:110/H
Бэйлікдузу, Стамбул
Турэччына[1]
40°58′29″ пн. ш. 28°40′03″ у. д. / 40.974834° пн. ш. 28.667477° у. д. / 40.974834; 28.667477Каардынаты: 40°58′29″ пн. ш. 28°40′03″ у. д. / 40.974834° пн. ш. 28.667477° у. д. / 40.974834; 28.667477
Ключавыя фігуры Мэліг Танрывэрдзі
Галіна паслугі прыватных вайсковых трэнаваньняў
Прадукцыя падрыхтоўка праваахоўнікаў
Паслугі міжнародная абарона, кансультацыі ўнутрыдзяржаўнай бясьпекі

Міжнаро́дная абаро́нная канса́лтынгавая кампа́нія (па-турэцку: Uluslararası Savunma Danışmanlık Şirketi) — турэцкая прыватная вайсковая кампанія з штаб-кватэрай у Стамбуле. Першая ў краіне айчынная фірма, якая ладзіць вайсковыя кансультацыі, заснаваная ў 2012 року адстаўным брыгадным генэралам Узброеных сілаў Турэччыны (УСТ) Аднанам Танрывэрдзі[2]. Партыі, апазыцыйныя да ўлады, вінавацяць SADAT у стварэньні прыватнай арміі для прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Кампанію SADAT Inc. заснаваў 28 лютага 2012 року Аднан Танрывэрдзі з 22 іншымі афіцэрамі Ўзброеных сілаў. Ёю кіруе рада дырэктараў зь пяці чалавек. Цяперашнім старшынём рады ёсьць сын Аднана Мэліг Танрывэрдзі.

Пэрсанал кампаніі налічвае ад 50 да 200 колішніх афіцэраў УСТ розных галінаў і спэцыялізацый.

SADAT мае сястрынскую арганізацыю, ASSAM, якая займаецца больш палітычнымі пытаньнямі[3].

Пасьля спробы дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня 2016 року прэзыдэнт Эрдаган прызначыў Аднана Танрывэрдзі галоўным вайсковым дарадцам у сваім кабінэце міністраў[4][5]. Пасьля гэтага пачаліся абвінавачваньні абодвух у карупцыі і ў выкарыстаньні САДАТу ў якасьці «прыватнай аховы» Эрдагана.

Акрамя таго, меркавана САДАТ займаецца вайсковай падрыхтоўкай ісламісцкіх баевікоў у Сырыі[6], Самалі і Катары, дзе Турэччына мае ўласныя вайсковыя базы ў супрацоўніцтве з урадамі тых краінаў[7]. У 2021 року бос турэцкай мафіі Сэдат Пэкер зьвінаваціў SADAT у пастаўцы зброі джыхадысцкай тэрарыстычнай арганізацыі Фронт ан-Нусра ў Сырыі[8][9].

Некалькі разоў сьцьвярджалася датычнасьць САДАТу да ўдзелу ў Другой грамадзянскай вайне ў Лібіі, у тым ліку пастаўках зброі паўстанцам і трэнаваньнях сырыйскіх наймітаў для ўдзелу ў вайне на баку Турэччыны. Пры гэтым турэцкія ўлады адмаўляюць сваю сувязь з САДАТам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]