S10 (стандарт СПЗ)
S10 — стандарт Сусьветнага паштовага зьвязу, які вызначае правілы прысваеньня 13-значных ідэнтыфікатараў паштовых адпраўленьняў дзеля магчымасьці адсочваньня іх праходжаньня поштаю.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожная краіна-ўдзельніца Сусьветнага паштовага зьвязу мае арганізацыю, якая займаецца рэгуляваньнем выдачы ідэнтыфікатараў S10 усіх апэратараў паштовай сувязі гэтай краіны. Арганізацыя кожнай краіны сочыць, каб ідэнтыфікатары паштовых адпраўленьняў не паўтараліся цягам 12 месяцаў (рэкамэндаваны пэрыяд — 24 месяцы ці болей). На кожным з этапаў перасылкі паштовы ідэнтыфікатар заносіцца ў базу зьвестак, што дазваляе адсочваць месцазнаходжаньне пасылкі і факт ейнага ўручэньня адрасату.
Структура ідэнтыфікатара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэнтыфікатар мае фармат XX123456789YY і складаецца з 4-х інфармацыйных блёкаў: двух літараў, 8-разраднага ліку (ад 00000000 да 99999999), кантрольнага разраду і двухлітарнага коду краіны—адпраўніцы[1].
2-хлітарны код | Значэньне[2] |
---|---|
AV-AZ | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак, ідэнтыфікацыя э-камэрцыйных рэчаў па RFID |
BA-BZ | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак |
CA-CZ | пасылкі; для выкарыстаньня CZ патрэбнае двухбаковае пагадненьне; CV рэкамэндавана для выкарыстаньня на застрахаваных пасылках[a] |
DA-DZ | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак |
EA-EZ | EMS; для выкарыстаньня EX–EZ патрэбнае двухбаковае пагадненьне |
GA | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак |
GD | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак |
HA-HZ | э-камэрцыйныя пасылкі; для выкарыстаньня HX–HY патрэбнае шматбаковае пагадненьне; для выкарыстаньня HZ патрэбнае двухбаковае пагадненьне |
LA-LZ | адсочваная пісьмовая карэспандэнцыя; для выкарыстаньня LZ патрэбнае двухбаковае пагадненьне |
MA-MZ | мяхі «M» |
NA-NZ | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак |
PA-PZ | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак |
QA-QM | адпраўленьні Міжнароднай бізнэс-службай адказу (аплочваныя атрымальнікам) |
RA-RZ | заказныя пісьмовыя адпраўленьні; для выкарыстаньня RZ патрэбнае двухбаковае пагадненьне |
UA-UZ | пісьмовая карэспандэнцыя, акрамя LA–LZ (адсочваныя), MA–MZ (мяхі «M»), QA–QM (МБСА), RA–RZ (заказныя), VA–VZ (застрахаваныя) |
VA-VZ | застрахаваная пісьмовая карэспандэнцыя; для выкарыстаньня VZ патрэбнае двухбаковае пагадненьне |
ZA-ZZ | толькі для ўнутраных, двухбаковых, шматбаковых перасылак |
Разьлік кантрольнага разраду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- памножыць кожную лічбу 8-разраднага блёку на ейную вагу (адпаведна на 8, 6, 4, 2, 3, 5, 9, 7);
- скласьці атрыманыя значэньні;
- узяць астачу ад дзяленьня сумы на 11;
- адняць астачу ад 11;
- калі атрымаўся лік 10, замяніць на 0;
- калі атрымаўся лік 11, замяніць на 5;
- атрыманы вынік і ёсьць кантрольным разрадам[3].
Напрыклад, для коду 47312482 сума ўсіх разрадаў, памножаная на вагу, роўная: 4*8 + 7*6 + 3*4 + 1*2 + 2*3 + 4*5 + 8*9 + 2*7 = 200.
Астача ад дзяленьня 200 / 11 = 2. Адымаючы яе з 11, атрымліваем кантрольны лік: 11 - 2 = 9.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Такім чынам, застрахаваныя пасылкі не абавязкова могуць мець код CV; а код CV не абавязкова азначае, што пасылка застрахаваная.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- S10. Identification of postal items — 13-character identifier / Universal Postal Union. — 17 кастрычніка 2017.