Reido
Reido | |
Гады | 2002 — нашыя дні |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Жанр | раней funeral doom death цяпер полірытмічны sludge doom |
Выдавец | Solitude Productions, Slow Burn Records |
Удзельнікі | Аляксандр Качар Антон Мацьвееў |
myspace.com/reidosystemcom |
Reido — беларускі ангельскамоўны мэтал-гурт, які выконвае музыку ў жанры экспэрымэнтальнага doom metal.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект Reido заснаваны ў 2002 годзе ў Менску, стваральнікі, яны ж пастаянныя ўдзельнікі — Аляксандр Качар і Антон Мацьвееў.
8 траўня 2006 году выйшаў першы паўнафарматны альбом гурта F:\all на лэйбле Solitude Productions. Паводле стылю ён уяўляе сабой змрочную, цягучую мадэль funeral doom death metal з элемэнтамі industrial.
Кастрычнік 2006: Reido прадставілі сынгл Detect Memory, які распаўсюдзіўся вольна праз Інтэрнэт. Адзіная песьня сынглу ўжо паказвала зьмены, якія пачалі праяўляцца ў стылістыцы гурта.
11/11/11 выйшаў другі па ліку паўнафарматны альбом Minus Eleven (ці -11) на расейскім лэйбле Slow Burn Records. Стыль кардынальна зьмяніўся, музыка стала больш цяжкай, манатоннай і ў той жа час больш складанай тэхнічна. Цяпер гэта можна было б акрэсьліць як полірытмічны sludge doom. Па духу, аднак, Reido засталіся вернымі сабе. Гэта атмасфэра дэпрэсіі, зла, адчаю.
Трэцi альбом гурта атрымаў назву Anātman. Альбом убачыў сьвет 18 кастрычнiка 2019 года на брытанскiм лэйбле Aesthetic Death
Гурт традыцыйна запісваецца самастойна ў хатняй студыі Антона Мацьвеева (Blastwave Records).
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы і EP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- F:\all (8 траўня 2006]])
- Detect Memory (сынгл, 2006)
- Minus Eleven (11 лістапада 2011)
- Anātman (18 кастрычнiка 2019)
Кліпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Zero Level Activity» (2006)