Перайсьці да зьместу

ReSharper

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ReSharper (R#) — дадатак, распрацаваны кампаніяй JetBrains для павышэньня прадукцыйнасьці працы ў Microsoft Visual Studio. Праводзіць статычны аналіз коду (пошук памылак у кодзе да кампіляцыі) у маштабе ўсяго рашэньня, прадугледжвае дадатковыя сродкі аўтазапаўненьня, навігацыі, пошуку, падсьвятленьня сынтаксу, фарматаваньня, аптымізацыі й генэрацыі коду, дае 40 аўтаматызаваных рэфактарынгаў, спрашчае юніт-тэставаньне ў асяродзьдзях MSTest і NUnit і іншых. Падтрымлівае мовы праграмаваньня C# і VB.NET, а таксама дае сродкі для працы з ASP.NET, ASP.NET MVC, XML, XAML, сцэнарамі зборкі NAnt і MSBuild.

Зьяўляецца камэрцыйным праграмным прадуктам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]