Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня
Выгляд
(Перанакіравана з «RIPE NCC»)
| Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня | |
| па-француску: Réseaux IP Européens па-ангельску: Network Coordination Centre | |
| Абрэвіятура | ЭЦМД |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 27 красавіка 1992 (33 гады таму) |
| Мэта | Разьмеркаваньне сеціўных адрасоў |
| Месцазнаходжаньне | Амстэрдам (Нідэрлянды) |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | 76 краінаў |
| Сяброўства | 7167 (2010) |
| Старшыня | Найджэл Тытлі |
| Распараднік | Аксэль Паўлік |
| Кіроўны орган | Рада |
| Матчына кампанія | ICANN |
| Бюджэт | 16 582 тыс. эўра (2010) |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 124 (2010) |
| Сайт | www.ripe.net |
Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня — рэгіянальны інтэрнэт-рэгістратар (анг. RIR) для Эўропы, Сярэдняй і Паўднёва-Заходняй Азіі, заснаваны ў 1992 годзе ў Амстэрдаме, які адказны за рэгістрацыю сеціўных рэсурсаў (адрасоў у пратаколах IPv4 і IPv6, а таксама нумароў аўтаномных сыстэм (анг. AS). Да 2005 г. таксама абслугоўваў Афрыку.
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з усіх чальцоў. Ухваляе пастановы больш як паловай галасоў. Абірае Раду.
- Рада. Складаецца з 3—5 асобаў. Прызначае кіраўніцтва.
- Кіраўніцтва. Выконвае пастановы Рады.
| Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |