Перайсьці да зьместу

PocketBook International

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
PocketBook International S.A.
PB NewLogo
Тып прыватная кампанія
Заснаваная 2007
Краіна
Разьмяшчэньне Люгана, Швайцарыя
Галіна бытавая электроніка,
лічбавая дыстрыбуцыя
Прадукцыя электронныя кнігі, мультымэдыйныя рыдэры, пляншэты
Апэрацыйны прыбытак $ 110 млн (2012)
Лік супрацоўнікаў 230 (2013)

PocketBook — міжнародная кампанія, заснаваная ў 2007 року ва Ўкраіне. 4-ы па вялічыні сусьветны вытворца[1] электронных чытальнікаў на аснове тэхналёгіі электроннае паперы, а таксама мультымэдыйных чытальнікаў і пляншэтаў на базе АС Android. Галаўны офіс знаходзіцца ў месьце Люгана (Швайцарыя).

Прадукцыя кампаніі прадаецца больш як у 30 краінах Эўропы, СНД, а таксама ў Ізраілі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі й іншых краінах[2].

З 2012 году прадукцыя кампаніі атрымала наступныя ўзнагароды:

Прылада Узнагарода Намінацыя Краіна (рок)
PocketBook Pro 912,

Basic 611, Touch

Pixmania[3] Топ-10 продажаў Pixmania Францыя (2012)
PocketBook Touch Computer Bild Найлепшы рыдэр у Эўропе[4] Нямеччына (2012)
PocketBook A10 Red Dot Design Award Найлепшы прадуктовы дызайн[5] Нямеччына (2012)
PocketBook Touch Tablet PC[6] Пераможца тэставаньня электронных рыдэраў з мультысэнсарнымі дысплэямі Нямеччына (2012)
PocketBook Touch, PocketBook Basic, PocketBook Basic New PC Format[7] Пераможца рэйтынгу электронных рыдэраў Польшча (2012)
PocketBook A 10’’ 3G Consumer Electronics & Photo Expo[8] Прадукт року-2012 («Мабільныя і лічбавыя прылады») Расея (2012)
PocketBook Pro 612 PC Magazine/RE Расея: найлепшыя з найлепшых-2011 («Электронныя кнігі»)[9] Расея (2012)
PocketBook Touch Lux allesebook.de Найлепшы E Ink-рыдэр[10] Нямеччына (2013)
PocketBook Touch Lux Tablet PC[11] Найлепшы E Ink-рыдэр Нямеччына (2013)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

PocketBook Internationalсховішча мультымэдыйных матэрыялаў