Перайсьці да зьместу

Ophrys insectifera

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ophrys insectifera
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
КлясаАднадольныя
АтрадЯтрышнікакветныя
СямействаАрхідныя
РодOphrys
ВідOphrys insectifera
Бінамінальная намэнклятура
Ophrys insectifera

Ophrys insectifera (Ophrys insectifera) - від расьлінаў сямейства Архідныя.

Расьце на сыроватых і забалочаных лугах, нізінных балотах, днішчах старых вапняковых кар’ераў, пераважна на карбанатных глебах. Распаўсюджаная ў Эўропе і Малой Азіі.

У Беларусі знойдзена толькі на балоце Чысьцік у Бярэзінскім запаведніку[1].

Шматгадовая расьліна вышынёй 20-35 см. Сьцябло прамастаячае, простае, пакрыта лісьцем ў ніжняй частцы. Лісьце даўгаватага-ланцетнае.

Суквецьце коласападобнае. Прыкветнкі лінейна-ланцэтныя. Кветкі нагадваюць насякомае са складзенымі крылкамі. Губа мае тры лопасьці, з блакітнай плямай пасярэдзіне.

Квітнее ў чэрвені.

Занесена ў Чырвоныя кнігі Расеі і Ўкраіны.

  • Всё о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 218. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0092-6