Перайсьці да зьместу

Notes from the Underground

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Notes from the Underground
Альбом Hollywood Undead
Выдадзены 8 студзеня 2013 году
Запісаны сьнежань 2011 году — лістапад 2012 году
Жанр рэп-рок
рэп-мэтал
альтэрнатыўны рок
ню-мэтал
Выдавец A&M/Octone Records
Polydor Records
Universal Music Group
Прадусар Грыфін Бойс, Дэні Лёнэр, S*A*M & Sluggo
Храналёгія Hollywood Undead
American Tragedy Redux
(2011)
Notes from the Underground
(2013)
Day of the Dead[d]

Notes from the Underground — трэці студыйны альбом амэрыканскай рэп-рок групы Hollywood Undead. Першапачаткова плянаваўся быць выпушчаны летам 2012 году. Notes from the Underground быў выдадзены ў студзені 2013 году ў Злучаных Штатах.

Пасьля працяглых гастроляў на працягу 2011 году ў падтрымку свайго другога студыйнага альбома, American Tragedy, і першага альбома рэміксаў, American Tragedy Redux, Charlie Scene абвясьцілі аб плянах пачаць працу над трэцім студыйным альбомам у канцы лістапада 2011 году. Гэта заява была зроблена пасьля заканчэньня туру «World War III» у якім Hollywood Undead ўдзельнічалі разам з групай Asking Alexandria. Charlie Scene заявіў, што група пачне запісваць дэма-вэрсіі песен падчас турнэ «Buried Alive» і пачне запіс фінальных вэрсіяў трэкаў адразу пасьля канца турнэ, у сьнежні 2011 году. Ён таксама заявіў, што альбом будзе гучаць больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Камэнтуючы розьніцу ў гучаньні на гэты раз, ён заявіў: «Я б сказаў, што на гэты раз лэйбл даў нам поўную свабоду ў пляне творчасьці. Я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Гэта будзе сумесь і таго і іншага, я маю на ўвазе, што мы ўсе расьцем як музыкі, мы сталеем, і мы займаемся музыкай даволі-такі доўга, таму я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs і я думаю, што нашым фанатам гэта вельмі спадабаецца.»[1] Пазьней у інтэрв’ю Charlie Scene заявіў, што гурт не зьбіраецца зацягваць зь выхадам альбома і плянуе выпусьціць яго ў канцы лета.[2] У студзені 2012 году музычны часопіс ArtistDirect назваў новы альбом адным з самых чаканых альбомаў году[3].

19 кастрычніка група выклала трэк «Dead Bite» для свабоднай загрузкі. «We Are», першы сынгл з альбома, выйшаў 29 кастрычніцка 2012. У той жа час было абвешчана назва альбома, Notes From The Underground. Выхад альбома заплянаваны на 8 студзеня 2013 году.

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. «Dead Bite»
  2. «From the Ground»
  3. «Another Way Out»
  4. «Lion»
  5. «We Are»
  6. «Pigskin»
  7. «Rain»
  8. «Kill Everyone»
  9. «Believe»
  10. «Up in Smoke»
  11. «Outside»

Удзельнікі запісу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Hollywood Undead
  • J-Dog — вакал (MC), скрымінг, бас-гітара, клявішныя
  • Charlie Scene — вакал (MC), сола-гітара
  • Danny — чысты вакал, рытм-гітара
  • Da Kurlzz — пэркусія, скрымінг
  • Johnny 3 Tears — вакал (MC), скрымінг
  • Funny Man — вакал (MC)
Запрошаныя музыкі
  • Дарэн Пфайфэр — ударныя
  • John 5 — сола-гітара

Гуказапісваючая каманда

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Грыфін Бойс — прадусаваньне, звядзеньне
  • Дэні Лёнэр — прадусаваньне
  • S*A*M & Sluggo — прадусаваньне

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]