Nether Earth

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Nether Earth
Распрацоўнік Icon Design Ltd
Плятформы ZX Spectrum
Commodore 64
Amstrad CPC
Дата выпуску 1987
Жанр Стратэгія ў рэальным часе
Рэжым Аднаасабовая гульня
Носьбіт Аўдыёкасэта
Кіраваньне Kempston Joystick
клявіятура

Nether Earth — адна зь першых кампутарных гульняў жанру стратэгіі ў рэальным часе. Была выпушчаная для кампутараў ZX Spectrum і Commodore 64 у 1987 року ў Вялікабрытаніі кампаніяй Argus Press Software Ltd, а ў Гішпаніі кампаніяй Mind Games Espana S.A.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец гуляе на баку людзей у вайне супраць загадкавай расы інсыгніянцаў. Усе баі адбываюцца між агромністымі баявымі робатамі.

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец кіруе непаражальнай (аднак няўзброенай) лётнай машынай, якая можа лётаць над любой часткаю гульнявога поля. Гулец будуе робатаў і аддае ім загады: атакаваць інсыгніянскіх робатаў, ахоўваць пэўную тэрыторыю, захопліваць нэўтральныя або варожыя фабрыкі, каб павялічыць уласную вытворчасьць і такім чынам палепшыць сваё становішча. Канчатковая мэта заключаецца ў тым, каб захапіць ці зьнішчыць усе варожыя базы. Дзеяньне адбываецца ў реальным часе і разьвіваецца пастаянна, а не пакрокава. Паколькі агляд гульнявога поля абмежаваны тым месцам, дзе разьмешчаная лётная машына, большую частка бітваў машыны праводзяць самастойна, у той час як сам гулец канцэнтруецца на пабудове і адданьні загадаў новым робатам. Гульнявая графіка намаляваная ў ізамэтрычнай праекцыі.

Рымэйк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 року быў створаны кросплятформавы рымэйк аўтэнтычнае гульні з выкарыстаньнем трохвымернае графікі OpenGL — Nether Earth Remake. Існуе таксама вэрсія Nether Earth для iPhone.

Часткова ідэя гульні запазычаная ў плянэтарных баёх у гульні Касьмічныя рэйнджэры 2: Дамінатары.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]