Neminem captivabimus nisi iure victum

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Neminem captivabimus nisi iure victum (па-лацінску: нікога не зьняволім без судовага прысуду) — прынцып, які гарантаваў у Рэчы Паспалітай асабістую недатыкальнасьць шляхты, гарантуючы немагчымасьць быць зьняволеным у турму без судовага прысуду.

Гэты прынцып першапачаткова быў сфармуляваны ў прывілеях Ягайлы, выдадзены ў Бжэсць Куяўскім 25 красавіка 1425 году, аднак права не было рэалізаванае. Уведзены ва ўжытак едлінскім прывілеям ад 4 сакавіка 1430 году і кракаўскім з 9 студзеня 1433 году.