Moody's Investors Service
Moody's Investors Service | |
Заснаваная | 1909 |
---|---|
Заснавальнікі | Джон Мудзі |
Краіна | ЗША |
Разьмяшчэньне | Нью-Ёрк |
Адрас | Грынвіч стрыт, 250 (новы Міжнародны гандлёвы цэнтар) |
Галіна | міжнароднае рэйтынгавае агенцтва |
Абарачэньне | $6 млрд (2021) |
Апэрацыйны прыбытак | 1,88 млрд $ (2022) |
Чысты прыбытак | 1,37 млрд $ (2022) |
Матчына кампанія | Moody's Corporation[d] |
Moody’s Investors Service, скарочана Moody’s — міжнароднае рэйтынгавае агенцтва. Moody’s зьяўляецца даччынай кампаніяй Moody's Corporation. Займаецца прысвойваньнем крэдытных рэйтынгаў, дасьледаваньнямі і аналізам рызыкі. Moody’s разам са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.
У групу кампаній Moody’s уваходзяць таксама аналітычная служба Moody’s Analytics, дасьледчы цэнтар Moody’s Research Labs Inc. і дабрачынны фонд Moody’s Foundation. У 2019 годзе агульная колькасьць супрацоўнікаў Moody’s Corporation складала каля 11,1 тысяч чалавек у 40 краінах сьвету, абарот карпарацыі быў роўны 4,8 млрд даляраў ЗША.
Moody’s было заснавана Джонам Мудзі ў 1909 годзе для выпуску дапаможнікаў па статыстыкаі зьвязаным з акцыямі і аблігацыямі і рэйтынгамі аблігацый. У 1975 годзе Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША прысвоіла кампаніі статус нацыянальна прызнанай статыстычнай рэйтынгавай арганізацыі (NRSRO)[1]. Пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў валоданьня Dun & Bradstreet, Moody’s Investors Service стала асобнай кампаніяй у 2000 годзе. Карпарацыя Moody’s была створана як холдынгавая кампанія[2].
Клясыфікацыя рэйтынгаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Moody’s, мэта іх рэйтынгаў у тым, каб «даць інвэстарам простую сыстэму градацыі, з дапамогай якой можна вызначыць будучую адносную крэдытаздольнасьць каштоўных папер». Да кожнага з сваіх рэйтынгаў ад Aa да Caa Moody’s дадае лікавыя мадыфікатары 1, 2 і 3; чым менш лік, тым вышэй рэйтынг. Aaa, Ca і C не зьмяняюцца такім чынам. Як тлумачыць Moody’s, яго рэйтынгі «не павінны лічыцца рэкамендацыямі» і не прызначаныя для таго, каб служыць адзінай асновай для прыняцьця інвэстыцыйных рашэньняў. Акрамя таго, яго рэйтынгі не адлюстроўваюць рынкавую цану, хоць рынкавыя ўмовы могуць уплываць на крэдытныя рызыка[3][4].
Moody’s крэдытныя рэйтынгі | ||
---|---|---|
Інвэстыцыйны ўзровень | ||
Рэйтынг | Доўгатэрміновыя рэйтынгі | Кароткатэрміновыя рэйтынгі |
Aaa | Самы высокі ўзровень і самая нізкая крэдытная рызыка. | Prime-1 Найлепшая здольнасьць пагашаць кароткатэрміновыя пазыкі |
Aa1 | Высокі ўзровень і вельмі нізкая крэдытная рызыка. | |
Aa2 | ||
Aa3 | ||
A1 | Вышэйшая за сярэдні ўзровень і нізкая крэдытная рызыка. | |
A2 | Prime-1/Prime-2 Найлепшая здольнасьць або высокая здольнасьць пагашаць кароткатэрміновыя пазыкі | |
A3 | ||
Baa1 | Сярэдні ўзровень, з некаторымі спэкулятыўнымі элемэнтамі і ўмеранай крэдытнай рызыкай. | Prime-2 Высокая здольнасьць пагашаць кароткатэрміновую запазычанасьць |
Baa2 | Prime-2/Prime-3 Высокая здольнасьць або прымальная здольнасьць пагашаць кароткатэрміновую запазычанасьць | |
Baa3 | Prime-3 Прымальная здольнасьць пагашаць кароткатэрміновую запазычанасьць | |
Спэкулятыўны ўзровень | ||
Рэйтынг | Доўгатэрміновыя рэйтынгі | Кароткатэрміновыя рэйтынгі |
Ba1 | Мяркуецца, што існуюць спэкулятыўныя элементы і значныя крэдытныя рызыкі. | Not Prime Не ўваходзяць ні ў адну з галоўных катэгорый |
Ba2 | ||
Ba3 | ||
B1 | Ацэнены як спэкулятыўны і з высокай крэдытнай рызыкай. | |
B2 | ||
B3 | ||
Caa1 | Нізкі ўзровень і вельмі высокая крэдытная рызыка. | |
Caa2 | ||
Caa3 | ||
Ca | У вышэйшай ступені спэкулятыўны, з верагоднасьцю блізкага дэфолту або ў стане дэфолту, але з некаторай магчымасьцю вяртаньня асноўнай сумы пазыкі і адсоткаў. | |
C | Самая нізкая якасьць, звычайна пры дэфолце і нізкай верагоднасьці спагнаньня асноўнай сумы пазыкі або адсоткаў. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ A Brief History Of Credit Rating Agencies (анг.)
- ^ Marty, Wolfgang Fixed Income Analytics: Bonds in High and Low Interest Rate Environments. — Springer. — ISBN 978-3-319-48541-6
- ^ Ratings Definitions moodys.com. Moody's Investors Service (2011).
- ^ Report on the Activities of Credit Rating Agencies. The Technical Committee of the International Organization of Securities Commissions (September 2003).