Перайсьці да зьместу

MSQRD

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

MSQRD, цалкам Masquerade (па-ангельску: Маскарад) — відэа і фота-сэлфі праграма, распрацаваная беларускай кампаніяй Masquerade Technologies[1].

Карыстальнік можа прывязаць фатаграфію і пасьля зьмяніць яе выгляд і падзяліцца зь сябрамі на Facebook або Instagram. Карыстальнік таксама можа выбраць маску-фільтар ці эфэкт, які ляжыць у бібліятэцы[1][2]. Праграма выкарыстоўвае 3D-тэхналёгіі візуалізацыі для масак[3].

Карыстальнікі могуць рабіць уласныя маскі ў Masquerade Editor. Прылада спрашчае працэс праектаваньня і выкарыстаньня такіх фільтраў. Любы графічны дызайнэр можа лёгка выкарыстоўваць гэтую прыладу для рэдагаваньня фільтру ў рэальным часе. Захаваныя фільтры можна зьмясьціць у публічны каталёг[4].

У сакавіку 2016 году Джымі Кімэла паказаў дастасунак MSQRD у сваім тэлешоў[5].

4 сакавіка 2016 году дастасунак зьявіўся ў Google Play і стаў даступны ўсім карыстальнікам Android-гаджэтаў[6].

9 сакавіка 2016 сацыяльная сетка Facebook купіла MSQRD, заснавальнікі стартапу — Яўген Няўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін едуць у Лёндан працаваць у мясцовым офісе Facebook[7].

Вонкавыя спасыокі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дастасункі