Mint (па-беларуску: Мята; [мінт]) — дыстрыбуцыя адкрытага апраграмаваньня на падставе апэрацыйнай сыстэмыLinux. Створаны на базе дыстрыбуцыі Ubuntu і арыентаваны на прастату ўжываньня. Графік выпуску выданьняў — не радзей аднаго разу ў шэсьць месяцаў, а практычна, выданьні могуць выходзіць і часьцей за адзін раз у квартал. Апошняя вэрсія — Linux Mint 16 (30.11.2013).
Асноўным графічным асяродзьдзем дыстрыбуцыі Мінт зьяўляецца GNOME найноўшага выданьня. Камплектацыя апраграмаваньня ўлічвае патрэбы як сэрвэраў, так і рабочых станцыяў і дазваляе сфармаваць зручнае асяродзьдзе працы з дапамогай толькі аднаго інсталяцыйнага CD.
Адрозьненьні камплектацыі і канфігурацыі выпуску Mint 6.0 ад параўнальнага Ubuntu 8.04:
уласныя дастасаваньні:
mintInstall (замяніў gnome-app-install);
mintMenu;
mintUpdate;
mintUpload;
mintBackup;
mintSystem;
mintNanny;
адкрыцьцё Linux Mint Software Portal;
паштар Thunderbird замяніў Evolution;
Sunbird;
Gnome-control-center заменены на mintConfig;
Наяўнасьць падтрымкі NTFS як праз mintDisk (для ўнутраных дыскаў), так і праз NTFS-Config (для вонкавых дыскаў);
падтрымка Gnome Templates у mintDesktop;
падтрымка Drag & Drop у mintMenu;
інсталююцца Compiz, Beryl і Emerald;
новыя фоны;
інтэграцыя Microsoft Windows (падвойнае счытваньне, поўная падтрымка NTFS (чытаньне і запіс), Migration Assistant);
інсталяцыя адным націсканьнем (Linux Mint Software Portal, mintInstall);
эфэкты 3D (Compiz і Beryl на AIGLX);
Google Earth, Picasa, Skype і іншае ПЗ у сховішчы (repository) на Linux Mint Software Portal.