Kurier Polski (1729—1760)
Kuryer Polski, Uprzywilejowane Wiadomości z Cudzych Krajów | |
Пэрыядычнасьць | тыднёвік |
---|---|
Краіна | Рэч Паспалітая |
Выдавец | піяры, езуіты |
Галоўны рэдактар | Ян Неўманскі, Міхал Ловіш, Францішак Багамолец, Стэфан Лускіна |
Дата заснаваньня | 4 студзеня 1729 |
Дата закрыцьця | 1760 |
Мова | польская |
Аб’ём | 4+4 |
Камплектацыя | прыкладна A4, ад 1740: 19,5*16 см |
Наклад | 500—1000 асобнікаў |
Kurier Polski (1729—1760; спачатку Nowiny Polskie) — тыднёвік Рэчы Паспалітай, што выдаваўся ў XVIII стагодзьдзі ў Варшаве[1][2]. «Kurier Polski» быў адзіным у Эўропе выданьнем, якое цалкам было прысьвечана мясцовым навінам[3].
Быў заснаваны ордэнам піяраў, якія атрымалі ад караля Аўгуста ІІ Моцнага выключны прывілей на выданьне газэт ў Польскім Каралеўстве, абвешчаны 7 верасьня 1729 году ў Горадні[4]. Спачатку газэта называлася «Nowiny Polskie», і пад такой назвай было выдадзена некалькі нумароў у 1729 годзе.
У 1730 назва была зьмененая на «Kurier Polski», а ў 1731 годзе піяры пачалі выдаваць дадатковую газэту «Uprzywilejowane Wiadomości z Cudzych Krajów». Цяпер «Kurier Polski» займаўся навінамі ў краіне, а «Uprzywilejowane Wiadomości…» пісалі пра навіны замежжа. Газэты, якімі кіравалі Ян Неўманскі і Міхал Ловіш, друкаваліся піярамі сем гадоў.
У 1736 прывілей на друк выданьня на польскай мове, італьянскай ды лацінскай атрымалі ў Рэчы Паспалітай езуіты, і таму абодва выданьні сталі іх уласнасьцю. Галоўным рэдактарам выданьняў стаў манах Францішак Багамолец, які пазьней займаўся выданьнем «Monitora», пасьля яго пасаду заняў Стэфан Лускіна, пазьнейшы рэдактар «Gazeta Warszawska»[5].
Гадавыя падшыўкі «Kuriera Polskiego» маюць у сваіх зборах:
- Ягелонская бібліятэка (1729—1760)[6].
- Унівэрсытэцкая бібліятэка ў Варшаве (1730—1748)[7].
- Унівэрсытэцкая бібліятэка ў Лодзі (1732—1760)[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Witold Giełżyński: "Prasa warszawska 1661–1914". Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1962.
- ^ Sławomir Suchodolski: "Obalanie mitów i stereotypów: od Jana III Sobieskiego do Tadeusza Kościuszki". Warszawa: Bellona, 2008, s. 100. ISBN 978-83-11-11050-2.
- ^ Prasa polska - Kurier polski (1729—1760) na stronie prasapolska.cba.pl.
- ^ Elżbieta Wierzbicka. "Warszawskie gazety drukowane z lat 1729-1740", w: Rocznik Historii Prasy Polskiej, t. V (2002) Z. 2(10)., s. 5-44, 2002. Warszawa. ISSN 1509-1074.
- ^ Danuta Hombek: "Prasa i czasopisma polskie XVIII wieku w perspektywie bibliologicznej". Warszawa: Universitas, 2001, s. 51. ISBN 978-83-7052-592-7.
- ^ "Kurier Polski" z lat 1729-1760 w e-bibliotece Jagiellońskiej
- ^ "Kurier Polski" z lat 1730-1748 w e-bibliotece Uniwersytetu Warszawskiego
- ^ "Kurier Polski" z lat 1732-1760 w e-bibliotece Uniwersytetu Łódzkiego
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Danuta Hombek: "Prasa i czasopisma polskie XVIII wieku w perspektywie bibliologicznej". Warszawa: Universitas, 2001, s. 51. ISBN 978-83-7052-592-7.
- Sławomir Suchodolski: "Obalanie mitów i stereotypów: od Jana III Sobieskiego do Tadeusza Kościuszki". Warszawa: Bellona, 2008, s. 100. ISBN 978-83-11-11050-2.
- Praca zbiorowa. "Czasopismo Zakładu Narodowego imienia Ossolińskich, T. 1". , s. 278, 1992. Warszawa: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawn. Polskiej Akademii Nauk.