Kamunikat.org

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 19:38, 13 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Камунікат
Тып Інтэрнэт-бібліятэка
Даступныя мовы Беларуская, ангельская, польская
Уладальнік Радыё Рацыя
Аўтар Яраслаў Іванюк
Пачатак працы 2000 год
Рэгістрацыя Няма
Актуальны стан дзейны
www.kamunikat.org

Kamunikat.org (Камунікат) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, адна з найбуйнейшых у сьвеце.[1] Стваральнік рэсурсу — журналіст польскага радыё Беласток Яраслаў Іванюк.

Узьнікла як аднайменная старонка бюлетэню Беларускай рэдакцыі радыё Палёнія, якая з часам пачала ператварацца ў інтэрнэт-бібліятэку.

Складаецца з трох асноўных разьдзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвае больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў.[2]

На галоўнай старонцы рэсурсу штодзённа рэгіструецца каля тысячы наведваньняў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі