Сітовыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Juncaceae»)
Сітовыя | |
Juncus acutus — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
Атрад | Метлюжкакветныя (Poales) |
Сямейства | Сітовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Juncaceae Juss. | |
Сітовыя[1] (Juncaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 8 родаў і 464 відаў[2].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Травы аднагадовыя або шматгадовыя, карэнішчавыя. Сьцябло цыліндрычнае, рэдка круглявае, часта рабрыстае. Лісьце лінейнае, лінейна-ланцэтнае, ніткападобнае або цыліндрычнае. Суквецьце простае ці складанае. Плод — каробачка. Насеньне ад 3 да многіх[1].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя ва ўмераных і халодных раёнах абодвух паўшар’яў, у трапічных рэгіёнах абмежаваныя высокімі ўзвышшамі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Парфегов, В. И. (общ. ред.) Флора Беларуси: сосудистые растения. — М.: Беларуская навука, 2017. — Т. 3. — С. 310. — ISBN 978-985-08-2191-1 (рас.) (бел.)
- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ Flora of China Праверана 10.10.2019 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |