Перайсьці да зьместу

Інды-рок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Indie-рок»)

І́нды-рок (па-ангельску: Indie rock) — жанр альтэрнатыўнае рок-музыкі. Атрымаў назву ад слову «незалежны» (па-ангельску: independent). Незалежнасьць разглядаецца ў двох аспэктах: «зрабі сам» (DIY = do-it-yourself) і маленькія, малабюджэтныя лэйблы для выпуска музыкі.

Пад гэты тэрмін падпадаюць шматлікія пост-панкавыя гурты, якія захавалі сваю незалежнасьць. Яны цэняць свабоду самавыяўленьня, а не камэрцыйную прывабнасьць музыкі. Інды-рок уяўляе сабою мэлядычную й ня вельмі шумную рок-музыку, глыбокую, са зьмястоўнай лірыкай.

Сярод яскравых прадстаўнікоў інды-року можна вылучыць: Interpol, The White Stripes, The Strokes, The Vines, The Hives, Franz Ferdinand, Arctic Monkeys, The Libertines, Arcade Fire, Muse, Mucc.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інды-роксховішча мультымэдыйных матэрыялаў