I зьезд дэпутатаў Заходняга фронту
Выгляд
Пе́ршы зье́зд вае́нных і рабо́чых дэпута́таў а́рміяў і ты́лу Захо́дняга фро́нту (лацінка: Píéršy źjézd vajénnych i rabóčych deputátaŭ ármijaŭ i týłu Zachódniaha fróntu) адбыўся 7—17 красавіка (20—30 красавіка) 1917 году ў Менску ў будынку гарадзкога тэатру. Прысутнічала 850 дэлегатаў з рашаючым і 350 з дарадчым голасам ад вайсковых частак фронту й рабочых арганізацыяў Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губэрняў.
Парадак дня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- вайна й мір;
- аб Часовым урадзе;
- аб ваенных, рабочых і сялянскіх арганізацыях;
- прававое становішча салдат і іншае.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьезд прыняў рэзалюцыі за працяг вайны, падтрымку зьнешняй палітыкі Часовага ўраду. Зацьвердзіў праект статута выбарных салдацкіх арганізацыяў, абраў Франтавы камітэт Заходняга фронту. Садзейнічаў арганізацыі салдацкіх мас, далучэньню іх да палітычнай дзейнасьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першы з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479. — ISBN 985-11-0141-9.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |