Iļģi
| Iļģi | |
| Гады | з 1981 |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | |
| Мова | латыская |
| Жанр | |
| Выдавец | UPE |
| Удзельнікі |
|
| Былыя ўдзельнікі |
|
| ilgi.lv | |
«Iļģi» — латвійскі постфолк-рок-гурт з Рыгі, заснаваны ў 1981 року. Выконвае творы на народныя матывы ў творчай аранжыроўцы і з характэрным рок-гучаньнем. Лічыцца піянэрам латыскай постфальклёрнай музыкі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гурт 21 красавіка 1981 року заснавала выпускніца Музычнае акадэміі імя Язэпса Віталса(lv) Ілга Рэйзьніецэ, прафэсійная скрыпачка і ўдзельніца ВІА «Bizīteri» і «Skandinieki». Сьпярша ўдзельнікі «Iļģi» займаліся вандроўкамі па краіне з мэтай зьбіраньня народных традыцыяў, песьняў, шылі строі і ладзілі ўласныя інструмэнты, на якіх выконвалі народную музыку ў аўтэнтычнай манэры. Пазьней гэтыя запісы ўвайшлі ў складанку зь дзьвюх кружэлак «Agrie gadi» (2002).
Пазьней музыкі вырашылі спалучыць фолк з уласнымі густамі і інтэрпрэтацыямі. Зьявіліся новыя ўдзельнікі, інструмэнты: кокле(lv), дуда і нават акустычная гітара, што на той час было рэвалюцыяй у латыскай народнай музыцы. У першы альбом «Rāmi, rāmi» ўжо ўвайшлі, акрамя народных, уласныя аранжыроўкі гурту, больш павольныя, мэдытацыйныя. Падобны характар мае й альбом «Riti riti».
Пазьней музыкі гурту пачалі ўжываць электрычныя інструмэнты, каб зламаць стэрэатып пра цікавасьць да традыцыйнае музыкі толькі сярод старэйшага пакаленьня. Толькі ў сярэдзіне 1990-х гадоў гурт нарэшце пачаў карыстацца папулярнасьцю на радзіме. У альбоме 1998 року «Saules meita», які стаў ключавой падзеяй у гісторыі латыскае музыкі[1], заўважны схіл «Iļģi» да поп- і рок-музыкі, што палегчыла ўспрыняцьце ягонай творчасьці слухачамі. У 2002 року выйшла кружэлка «Spēlēju, dancoju» — фольк-рок-опэра зь песьнямі ў розных стылях. Гэтыя пошукі працягнуліся і ў наступным альбоме «Kaza kāpa debesīs».
3 сьнежня 2011 «Iļģi» адзначыў 30-гадовы юбілей вялікім аншлягавым канцэртам у Рызе, у канцэртавай залі «Palladium».
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ілга Рэйзьніецэ (сьпеў, скрыпка)
- Марыс Муктупавэлс (сьпеў, куоклес, дуда, дудка, варган)
- Гатыс Гаўеніекс (сьпеў, бас(en), віела(en), мандаліна, домра, бубен(en))
- Эганс Кронбэргс (гітара, балалайка)
- Мартыньш Ліндэ (пэркусія)
Былыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Яніс Абэнс
- Гунтарс Габранаўс
- Арналдс Дале
- Мара Калныня
- Арнальдс Каркліс
- Юрыс Кройчс
- Бірута Озалыня
- Юрыс Рыекстыньш
- Гінтс Суола
- Вілніс Струодс
- Занэ Шмітэ
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рок | Выданьне | Назва | Па-беларуску |
|---|---|---|---|
| 1993 |
|
Rāmi, rāmi | «Спакойна, спакойна» |
|
Bāreņu dziesmas / Šūpuļdziesmas | «Сіроцкія песьні» | |
| 1996 |
|
Riti, riti | «Круці, круці» |
| 1998 |
|
Saules meita | «Дачка сонца» |
| 2000 |
|
Sēju vēju | «Сею-вею» |
| 2002 |
|
Spēlēju, dancoju | «Сьпяваю, танцую» |
| 2003 |
|
Kaza kāpa debesīs | «Залезла каза на неба» |
| 2004 |
|
Rāmi un ne | «Спакойна і не» |
| 2005 |
|
Totari | «Тотары» |
| 2006 |
|
Ne uz vienu dienu | «Не на адзін дзень» |
| 2008 |
|
Ej tu dejot | «Хадзем танчыць» |
| 2009 |
|
Īsākās nakts dziesmas | «Песьні найкарацейшай ночы» |
| 2011 |
|
Tur saulīte pērties gāja | «Туды сонца парыцца ішло» |
Складанкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рок | Выданьне | Назва | Па-беларуску |
|---|---|---|---|
| 2002 |
|
Agrie gadi | «Раньнія гады» |
| 2011 |
|
Izlase | «Складанка» |
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гурт шэсьць разоў атрымліваў Латвійскую музычную прэмію(lv) за найлепшы сучасны альбом народнае музыкі(lv) (1998, 2002—2005, 2011).
Альбом «Ne uz vienu dienu» (2006) чатыры месяцы ўваходзіў у дзясятку эўрапейскага чарту народнае музыкі, дасягнуўшы там другога месца. У 2012 гурт вярнуўся ў эўрапейскія чарты на 4-ю пазыцыю з «Tur saulīte pērties gāja»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eelco Schilder. A Decade of Folk. Ilgi (анг.) // The Mollis FolkWorld. — 2007. — № 11.
- ↑ Ilgi. Biography (анг.). CDBaby. Праверана 4 верасьня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (лат.) (анг.)
- Iļģi у Facebook (лат.)