Heckler & Koch HK33
Выгляд
HK 33 | |
---|---|
HK 33A2 | |
Тып | Аўтамат |
Краіна паходжаньня | Нямеччына |
Гісторыя вытворчасьці | |
Вытворца | Heckler & Koch, MAS, MKEK |
Вытворчасьць | з 1968 году |
Мадыфікацыі | HK 33; HK 33A1; HK 33A2; HK 33A3; KH 33KA3; HK 33SG/1 |
Характарыстыкі | |
Патрон | 5,56×45 мм |
Хуткастрэльнасьць | 750 ст/хв |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
950 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
500 м |
Від боясілкаваньня | скрынчатыя набоі на 25, 30 ці 40 патронаў |
HK 33 — нямецкі аўтамат, распрацаваны кампаніяй Heckler & Koch на аснове аўтаматычнай вінтоўкі HK G3. Асноўнымі адрозьненьнямі HK 33 ад G3 сталі меншы калібр, маса і памеры. Мэханіка жа зброі ня зьведала зьменаў.
Магчымая ўсталёўка розных модуляў УСМ, як з адсечкай чаргі, так і безь яе. Ствольная скрынка — штампаваная. Можа ўсталёўвацца 40-мм падстволавы гранатамёт і багнет-нож (штык), а таксама маецца магчымасьць кіданьня вінтовачных гранат са ствала (акрамя скарочаных варыянтаў).
Ліцэнзія на вытворчасць HK 33 была прададзеная турэцкай фірме MKEK, якая распачала з 1999 году вытворчасьць аўтамата для турэцкага войска.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Heckler & Koch HK33 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў