HIMARS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
M142 HIMARS

HIMARS на авіябазе Баграм у Афганістане, 13 сакавіка 2014 года
Тып рэактыўная сыстэма залпавага агню
Краіна паходжаньня ЗША
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з чэрвеня 2005 году
Выкарыстаньне ЗША, Сынгапур, Украіна
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Lockheed Martin
Дата стварэньня 1996—2000
Вытворца Lockheed Martin, BAE Systems
Вытворчасьць з сакавіка 2003 году
Характарыстыкі
Вага 11 000 кг
Даўжыня 7000 мм
Шырыня 2400 мм
Вышыня 3200 мм
Экіпаж 3 (апэратар, кіроўца, камандзір разьліку)

Асноўнае ўзбраеньне 6 ракет РСЗА тыпу MLRS ці 1 тактычная ракета тыпу ATACMS
Практычная далёкасьць 480 км (цягач)/300 км (ракета)
Хуткасьць 85 км/гадз (цягач)/ 5 Мах (ракета)
Сыстэма кіраваньня пульт

M142 HIMARS (па-ангельску: High Mobility Artillery Rocket System, Гаймарз) — амэрыканская рэактыўная сыстэма залпавага агню (РСЗА) на колавых шасі.

M142 HIMARS створаны на базе пяцітоннага колавага шасі FMTV арміі ЗША (па-ангельску: Family of Medium Tactical Vehicles — «сямейства сярэдніх тактычных аўтамабіляў») можа несьці шэсьць рэактыўных снарадаў РСЗА або адну апэратыўна-тактычную балістычную ракету ATACMS. HIMARS ўзаемазамяняльная з РСЗА /M270A1, ды можа несьці палову яе боекамплекту.

Сыстэма M142 HIMARS можа перавозіцца на самалёце C-130 і вырабляецца кампаніяй BAE Systems Mobility & Protection Systems (раней Armor Holdings, Inc.). Ракетная частка вырабляецца фірмай Lockheed Martin.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб распрацоўцы M142 HIMARS ўпершыню стала вядома ў 1994 годзе[1]. У 2002 годзе корпус марской пяхоты ЗША дамовіўся з Сухапутнымі войскамі ЗША аб набыцьці 40 сыстэм HIMARS. Іх разгортваньне пачалося ў 2005 годзе у. У ліпені 2007 году, марскія пехацінцы з батарэі Фокс 2-га батальёну 14 палку марской пяхоты разьмясьціліся ў Іракскай правінцыі Аль-Анбар. Гэта першае падразьдзяленьне марской пяхоты, якое выкарыстоўвала HIMARS ў баявых дзеяньнях.

У верасьні 2011 Сынгапур прыняў HIMARS на ўзбраеньне свайго войска. У войскі паступілі 18 пускавых установак HIMARS, 9 пяцітонных шасі FMTV і кантэйнэры з ракетамі XM31 (GMLRS, Guided MLRS — аснашчаных інэрцыяльнай сыстэмай кіраваньня камплексаванай з GPS) з унітарнай фугаснай баявой часткай, а таксама адпаведнае дапаможнае і камунікацыйнае абсталяваньне і паслугі. Характэрна, што гэтая замова не ўключала ракеты тыпу М26 або іншых тыпаў некіраваных рэактыўных снарадаў MLRS.

Падчас расейска-ўкраінскай вайны, у красавіку 2022, Вашынгтон прыняў рашэньне перадаць УСУ сыстэмы M142 HIMARS, якія здольныя наносіць удары тактычнымі ракетамі на дыстанцыях да 300 кілямэтраў. У тым жа месяцы яна была дастаўлена ва Ўкраіну[2]. Расейцы заявілі, што гэтая зброя ставіць пад пагрозу значную частку іх тэрыторыі памежнай з Украінай[3].

Боепрыпасы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для MLRS і HIMARS існуюць 2 роды боепрыпасаў:

MFOM[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

MFOM (па-ангельску: MLRS Family of Munitions — сямейства боепрыпасаў MLRS)

  • М26 — некіраваны рэактыўны снарад з касэтнай галаўной часткаю (субэлемэнты М77)
    • М26А2 — некіраваны рэактыўны снарад з касэтнай галаўной часткай (субэлемэнты М77) і павялічанай далёкасьцю (ER MLRS)
    • М26А1 — некіраваны рэактыўны снарад з касэтнай галаўной часткай (субэлемэнты М85) і павялічанай далёкасьцю (ER MLRS) (распрацоўваецца)
  • GMLRS (Guided MLRS — кіраваны MLRS) — кіраваны (інэрцыйны + GPS) рэактыўны снарад з касэтнай галаўной часткай (субэлемэнты М85) і павялічанай далёкасьцю ER MLRS (распрацоўваецца). Кошт адной ракеты GMLRS складае 100 000$.[4]
  • М28 — навучальны рэактыўны снарад
    • М28А1 —навучальны рэактыўны снарад з паменшанай далёкасьцю
  • AT-2 — касэтны рэактыўны снарад — пастаноўшчык мін

AFOM[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: MGM-140 ATACMS

AFOM (па-ангельску: Army TACMS Family of Munitions — сямейства боепрыпасаў ATACMS)

  • ATACMS Block I — Тактычная ракета з касэтнай галаўной часткаю на 950 баявых элемэнтаў, далёкасьцю да 165 км і інэрцыйнай сыстэмай кірваньня
  • ATACMS Block IA — Тактычная ракета з касэтнай галаўной часткаю на 300 баявых элемэнтаў, далёкасьцю да 300 км і інэрцыйнай сыстэмай кірваньня (СК) камплектаванай з прымачом GPS
  • ATACMS Block IA Unitary — Тактычная ракета з фугаснай баявой часткаю вагою 500 фунтаў, далёкасьцю да 270 км і інэрцыйнай сыстэмай кірваньня (СК) камплектаванай з прымачом GPS
  • ATACMS Block II — Тактычная ракета з касэтнай галаўной часткаю на 13 самапрыцэльных баявых элемэнтаў BAT, далёкасьцю да 140 км (распрацоўваецца)
  • ATACMS Block IIA — Тактычная ракета з касэтнай галаўной часткаю на 6 самапрыцэльных баявых элемэнтаў BAT (палепшаная канструкцыя), далёкасьцю да 300 км (распрацоўваецца).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Панорама. Из компетентных иностранных источников. США  (рас.) // Зарубежное военное обозрение. — 1994. — № 11. — ISSN 0134-921X.
  2. ^ https://twitter.com/taraschmut/status/1518825708281372673 (укр.) Праверана 2022-04-26 г.
  3. ^ США передадут Украине комплексы M142 HIMARS с дальностью до 500 километров, avia.pro
  4. ^ Иордания получила первые комплексы HIMARS

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]