Glock 26
Выгляд
| Glock 26 | |
|---|---|
Glock 26 | |
| Тып | Пісталет |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Кошт адзінкі | 520-560 $ [1] |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 0.56 кг |
| Даўжыня | 160 мм |
| Даўжыня ствала | 88 мм |
| Патрон | 9×19 мм Para |
| Калібр | 9 мм |
| Від боясілкаваньня | набойнік на 10 патронаў |
Glock 26 — субкампактны пісталет сямейства Glock. Распрацаваны ў 1995 годзе, у першую чаргу прызначаны для асабістага выкарыстаньня. Адрозьніваецца ад базавага Glock 17 карацейшай і вузкай рамай, якая палягчае ўтоенае нашэньне. Выкарыстоўвае баявы прыпас калібру 9 мм. У сілу маленькіх памераў ня вельмі зручны для стральбы (што не так важна ў выпадку выкарыстаньня для самаабароны). Мае шырокі дыяпазон магазынаў з падаўжальнікамі дзяржаньня, самы вялікі зь якіх робіць дзяржаньне і баявы запас практычна ідэнтычнымі 17-й мадэлі.
Характарыстыкі[2]
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Маса: 0,56 кг
- Даўжыня: 160 мм
- Даўжыня ствала: 88
- Нарэзка ствала: правая гексаганальная
- Калібр: 9 мм
- Патроны: 9×19 мм Парабэлум
- УСМ: з самаўзводам
- Боязабясьпячэньне: магазын на 10 патронаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.proguns.com/glock-26.asp
- ↑ «Пальная зброя» — выд. Паппуры, Менск — 2008 год
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Glock 26 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||