Перайсьці да зьместу

Game Dev Tycoon

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Game Dev Tycoon
Дата выпуску 10 сьнежня 2012 (у сьвеце)
29 жніўня 2013 (у Steam)
Вэрсія Steam (Windows, Mac, Linux): 1.5.11, Windows 8 Store: 1.4.2 (x86/x64/ARM)
Жанры Сымулятар, Эканамічная стратэґія, Стратэґія ў рэальным часе
Стваральнікі
Распрацоўнік Greenheart Games[d]
Выдавец Greenheart Games
Мова інтэрфэйсу ангельская[1], француская мова[1], італьянская мова[1], нямецкая[1], гішпанская мова[1], арабская мова[1], чэская мова[1], нідэрляндзкая[1], грэцкая мова[1], вугорская мова[1], польская мова[1], бразыльская партугальская мова[d][1], расейская мова[1], спрошчаная кітайская[d][1], швэдзкая мова[1], турэцкая мова[1] і украінская мова[1]
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Microsoft Windows, Mac OS, Linux
Рэжым Аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d]
Кіраваньне клявіятура, кампутарная мыш
Афіцыйны сайт

Game Dev Tycoon — бізнэс сымулятар кампаніі па стварэньні кампутарных гульняў. Дзеі гульні адбываюцца ў 80-х роках калі толькі пачынае разьвівацца гульнявая індустрыя. Распрацоўнікамі гульні ё браты Патрык ды Даніэль Клуґ з Greenheart Games. 29 жніўня 2013 року гульня была ўхваленая і даступная ў Steam Greenlight.

Усё пачынаецца з ґаража, у 80-х роках, дзе аднаму распрацоўніку трэба ствараць гульні, каб зарабіць грошы. Потым, стварыўшы шэдэўр, ён зможа набыць сабе офіс, дзе нойме каманду. І так, пачынаючы з простых двух-мерных гульняў і сканчаючы стварэньнем он-лайн гульняў і нават стварэньнем уласнае гульнявое кансолі, гулец дасягацьме вяршыні гульнявое індустрыі. У працэсе гульні гулец мае ствараць рухавікі для гульні, вывучаць новыя жанры, тэмы, тэхналёґіі, рэклямаваць свае гульні і г.д. Потым яму будзе прадстаўленая змога разьвіваць сваю каманду распрацоўнікаў і вывучаць новыя гульнявыя вынаходкі.

Гульнявы працэс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Працэс стварэньня гульні.

Гульня пачынаецца з таго, што гульцу трэба ўвесmці назву сваёй кампаніі ls стварыць свайго пэрсанажа і даць яму імя. У пазьнейшых вэрсіях зьявілася змога абраць працягласьць гульні; цяпер гулец можа абраць 25, 30, 35 або 50 рокаў (У вэрсіі 1.4.4 гулец можа абраць толькі 30, 35, 42 рокі). На гульню гэта не ўплывае, а толькі запавольвае або пахутчае гульнявыя падзеі ў залежнасьці ад таго, што абраў гулец. Пасьля стварэньня сваёй студыі, гульцу трэба ствараць свае гульні і выпускаць іх на рынак.

Каб стварыць гульню гульцу неабходна ўвесьці назву гульні, абраць тэму, жанр і плятформу. Распрацоўка гульні праходзіць у тры этапы, у кожнай зь якой гульцу неабходна абраць слушны балянс між вобласьцямі гульні. У кожным этапе гулец можа дадаць дадатковыя кампанэнты да сваёй гульні, як стэрэа гук, нелінейны сюжэт, аркестравы саўнтрэк і шматлікае іншае. Усе гэтыя дадатковыя змогі гульцу будуць даступныя ў залежнасьці ад таго, як ён разьвівае сваю кампанію. Калі, напрыклад, гулец распрацоўвае шмат РПҐ гульняў, то яму будуць даступныя нелінейны сюжэт, складаныя мімікі пэрсанажаў, дыялёґавае дрэва, маральны выбар і шматлікае іншае. У працэсе стварэньня гульні гулец зарабляе балы дызайну й тэхналёґіі. Менавіта іх балянс зробіць гульню пасьпяховаю. Таксама гулец зарабляе балы дасьледаваньня й баґі, якія яму варта выпраўляць.

Пасьля стварэньня гульні яна адпраўляецца на рынак. На пасьпяховасьць продажу ўплываюць наступныя фактары: ацэнка гульні, ажыятаж, жанр / тэма, плятформа, шторочная выстава гульняў, колькасьць фанатаў, якасьць гульні і выпадковыя падзеі.

Гульнявыя этапы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гулец пачынае з свайго першага офісу – ґаража. Таксама ён мае толькі адзінага вытворца, які можа ствараць толькі інды-гульні і выконваць маленькія кантракты. Мэта гэтага этапу заключаецца ў тым, што гулец мусіць зарабіць свой першы мільён.

Гулец, набыўшы свой другі офіс, ужо можа стварыць сваю каманду да 4 працоўнікаў. Ён можа ёю кіраваць, разьвіваць і даваць асобныя заданьні. На гэтым этапе гульцу, акрамя выпуску добрых гульняў, трэба разьвіваць сваю каманду і заахвочваць яе. Гульцу будуць даступныя гульні й кантракты сярэдняга маштабу.

На трэцім і найвялікшым офісе гульцу ў працэсе розьвітку будуць даступныя ўсе іншыя магчымасьці гульні. Гулец можа ствараць гульні ды выконваць кантракты ўсіх маштабаў, а таксама атрымае доступ да лябараторыі, дзе можа праводзіць мноства гульнявых дасьледаваньняў і стварыць сваю гульнявую кансоль.

У гульні прысутнічаюць дасягненьні, усяго іх 33.

ДасягненьніАпісаньне
ПадтрымкаПадтрымай раньнюю працу. Набудзь гульню.
Разумнае рашэньнеСтварыце гульню з добрым спалучэньнем жанру і тэмы.
Статус культуУсталюйце новы стандарт для раньняе гульнявое індустрыі.
Рухавік за 100КІнвэстуйце больш за 100К у новы гульнявы рухавік.
Рухавік за 500КІнвэстуйце больш за 500К у новы гульнявы рухавік.
Рухавік за 1МІнвэстуйце больш за 1 млн у новы гульнявы рухавік.
ЗолатаРэалізуйце 500K копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
ПлятынаРэалізуйце 1 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
ДыямэнтРэалізуйце 10 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
АнабтаніюмРэалізуйце 100 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца.
Дацягніся да 11Атрымайце ад аглядальніка ацэнку 11/10.
ПрафэсіяналДасягніце пэрсанажам 5-ы ўзровень.
ЛеґендаДасягніце пэрсанажам 10-ы ўзровень.
РазнастайнасьцьНайміце мужчынаў і жанчын.
ЗнакамітасьцьНайміце кагось знакамітага.
Поўны камплектНайміце максымальную колькасьць працоўных.
Game Dev TycoonСкончыце гульню Game Dev Tycoon.
Бездакорная гульняВыпусьціце гульню з рэйтынґам 10.
ДэтэктыўЗнайдзіце ў гульні хоць адну велікодную пісанку.
ПачатакРаспрацуйце гульню ў гульні.
ПрыхільнікАбярыце назву кампаніі.
РазнастайныВыпусьціце пасьпяховую гульню ў кожным зь 5-ці галоўных жанраў.
Зьешце пірогДадайце чырвоныя бочкі! Дадайце экшн!
Паляўнічы за скарбаміАктывуйце схаваны ў ґаражы скарб.
ФанатЦікавы факт: Мы амаль што назвалі нашую кампанію Megaflop Productions!
Неба – не мяжа.Зь вяртаньнем, Крысе. Мы сумавалі па табе.
Вітаема на МарсеЯк я сюды трапіў? І для чаго тут гэтая бэнзапіла? А, якая розьніца!
Вітаема ў вашым шпіталіПраханьне да спалечнікаў не паміраць у калідорах.
Вітаема, ЧыфеГэты сьвет круглы, але іншы.
Калёнка аўтараЧасам нялёгка даваць назву гульням.
Жывапіс з прыродайАддайце даніну пэўнай японскай гульні.
Найлепшая паездка на працуБясьпека на працоўным месцы? Не, ня чулі. (велікодная пісанка)
Пілёт Блухэар да нясеньня службы ў космасе гатовыМалавядомы факт: каты становяцца аґрэсыўнымі ў космасе.

Барацьба з пірацтвам

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Распрацоўнікі Game Dev Tycoon вырашылі правесьці адзін экспэрымэнт і пажартаваць з тымі, хто любіць пампаваць пірацкія гульні. «Праз пару хвіляў пасьля таго, як мы пачалі афіцыйныя продажы Game Dev Tycoon, мы адразу ж выпусьцілі ў сетку ламаную вэрсію гульні, што ё амаль што ідэнтычнаю з ліцэнзаванаю вэрсіяю гульні, з адною важнаю розьніцаю». На карыстальнікаў пірацкае вэрсіі гульні чакаў нечаканы і непрыемны сюрпрыз – празь некаторы час, пасьля добрага пачатку, віртуальная студыя сутыкнулася з праблемаю велізарнага ўзроўню пірацтва, што прыводзіць яе да банкруцтва. На форумах пачалі зьяўляцца душашчыпальныя паведамленьні піратаў, якія прахалі ў распрацоўнікаў і іншых карыстальнікаў парады, як жа пераадолець высокі ўзровень пірацтва ў гульні. Таксама экспэрымэнт паказаў, што пасьля першага дня рэлізу, гульню набылі толькі 214 карыстальнікаў; іншыя 3104 спампавалі ламаную вэрсію гульні.

У гульні назвы ўсіх гульнявых студыяў, кампаніяў і назвы гульнявых плятформаў і кансоляў, былі трошкі перайменаваныя. Напрыклад: Sony перайменавалі на Vonny, Microsoft – Mirconoft, Apple – Grapple, Sega – Vena, Nintendo – Ninvento, NES – TES, PlayStation – PlaySystem. Гэта зьвязана з тым, што распрацоўнікі ня мелі ліцэнзію ўжываць сапраўдныя назвы ў сваёй гульні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 Steam — 2003.