Futurepop

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Futurepop
Стылістычнае паходжаньне сынці-поп, транс, Electronic body music
Паходжаньне 1990-я, Нарвэгія, Нямеччына, Вялікабрытанія,ЗША, Канада
Тыповыя інструмэнты сынтэзатар, сэмплер

Futurepop — назва музычнага кірунку, які зьявіўся ў другой палове 1990-х гадоў. Гэта мяшанка электра-індастрыялу з сынці-попам і элемэнтамі клюбнай электроннай музыкі. Тэрмін прыдуманы Ронанам Гарысам (Ronan Harris) з VNV Nation і Штэфанам Гротам (Stephan Groth) з Apoptygma Berzerk, калі яны спрабавалі апісаць гучаньне сваіх гуртоў.[1]

Жанру ўласьцівы чысты неапрацаваны вакал, які нясе мэлядычную функцыю. Інструмэнты ж, якія зазвычай нясуць мэлядычную і гарманічную функцыю, у futurepop пераважна нясуць рытмічную функцыю. Futurepop у пераважнай большасьці выпадкаў граецца ў памеры 4/4, у падмурку кампазыцыі зазвычай ляжыць фіксаваная рытмічная канструкцыя, што пастаянна дадаецца новымі элемэнтамі.

Тыповыя прадстаўнікі: VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]