Evanescence
| Evanescence | |
| Гады | 1995—2012, 2015—цяпер |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | Літл-Рок, Арканзас, ЗША |
| Мова | ангельская |
| Жанр | альтэрнатыўны мэтал, ню-мэтал, альтэрнатыўны рок |
| Выдавец | Wind-up Records |
| Удзельнікі | Эмі Лі, Тым Макорд, Ўіл Гант, Трой Маклоўгарн, Джэн Маджура |
| Былыя ўдзельнікі | Бэн Мудзі, Дэйвід Годжэс, Ўіл Бойд, Рокі Грэй, Джон Лекомпт, Тэры Бальзама |
| Узнагароды і прэміі | Kerrang! Awards[d] (2003) World Music Awards[d] (2004) прэмія «Грэмі» найлепшаму новаму выканаўцу[d] (2004) Grammy Award for Best Hard Rock Performance[d] (2004) MTV Australia Awards[d] (2007) Los Premios MTV Latinoamérica for Best Rock Artist — International[d] (2007) NRJ Music Award de la révélation internationale de l'année[d] (2004) NRJ Music Award for International Group/Duo/Troupe of the Year[d] (2007)
|
| evanescence.com | |
Evanescence (па-беларуску: Зьнікненьне) — амэрыканскі рок-гурт зь Літл-Року (Арканзас), заснаваны ў 1995 годзе вакалісткай Эмі Лі і гітарыстам Бэнам Мудзі. Гурт атрымаў шырокую вядомасьць пасьля выхаду першага альбому «Fallen» (2003). Дзякуючы самотнікам «Bring Me to Life» і «My Immortal», альбом быў прададзены ў колькасьці 17 мільёнаў асобнікаў ва ўсім сьвеце, а гурт здабыў дзьве ўзнагароды Грэмі з шасьці намінацыяў. Праз год гурт выпусьціў свой першы жывы альбом і відэа-рэліз «Anywhere but Home», які быў прададзены ў колькасьці большай за мільён асобнікаў ва ўсім сьвеце. З 2013 па 2015 гады Evanescence зрабіў прэрву, а ў 2015 заявілі аб узнаўленьні дзейнасьці і заплянавалі гастролі на 2016 год. Але новы матэрыял у той час не ствараўся, бо Лі была засяроджаная на ўласным сольным праекце. Толькі ў канцы 2017 году сьвет пабачыў новы рэліз гурта альбом «Synthesis». Склад Evanescence зьмяняўся некалькі разоў, адзінай нязьменнай удзельніцай ёсьць толькі Эмі Лі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (анг.)