Перайсьці да зьместу

El condor pasa

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

El Cóndor Pasa (Эль Кондар Паса, з гішпанскай мовы — Кондар пралятае) — найбольш вядомая ў сьвеце пэруанская мэлёдыя, якая ўжывалася індзейцамі для сакральнага сьпеву ў часы інкскай імпэрыі. Была запісаная ў 1913 годзе кампазытарам Даніэлем Роблзам (Daniel Alomía Robles) і ўзятая за аснову інструмэнтальнай сюіты ў сарсуэле (гішпанскай апэрэце) за тым жа назовам.

У 1970 годзе на гэтую мэлёдыю быў пакладзены ангельскі тэкст (If I could, I surely would) аўтарства Пола Саймана з амэрыканскага гурту «Simon & Garfunkel».

У 1993 годзе ў Пэру мэлёдыя прызнаная Нацыянальным культурным здабыткам.

Мэлёдыя El cóndor pasa ўжытая ў «Народным альбоме» ў акустычнай вэрсіі песьні Край, ты мой край.

Арыгінальны тэкст (на мове кечуа)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Yaw kuntur llaqtay urqupi tiyaq
maymantan qawamuwachkanki,
kuntur, kuntur
apayllaway llaqtanchikman, wasinchikman
chay chiri urqupi, kutiytan munani,
kuntur, kuntur.
  
Qusqu llaqtapin plaza-challanpin
suyaykamullaway,
Machu piqchupi Huayna piqchupi
purikunanchiqpaq.

О, магутны Кондар, уладар нябёсаў,
аднясі мяне дамоў, на вяршыні Андаў!
О, Кондар!
Я хачу вярнуцца ў родныя мясьціны,
каб быць разам з маімі братамі інкамі.
Па гэтаму я больш за ўсё сумую.
О, Кондар!

Чакайце мяне ў Куска, на галоўным пляцы,
І мы зможам разам
прагуляцца ў Мачу-Пічу і Гаяна-Пічу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

El condor pasaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў