Ektor
Ektor | |
Марка Элэфтэрыадыс | |
Ektor | |
Дата нараджэньня | 4 сьнежня 1985 (38 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Дабрыхавіцэ, Чэхаславаччына |
Прафэсія | рэпэр |
Навуковая сфэра | музыка[1] і модны дызайн[d][1] |
Гады дзейнасьці | 2007 – дагэтуль |
Псэўданімы | Ektor[2] |
Жанры | рэп, гіп-гоп |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | Ektor[2] |
Лэйблы | Universal Music Group |
Маці | Tena Elefteriadu[d][3] |
Сайт | ektor.cz |
Ektor (сапраўднае імя — Марка Элэфтэрыадыс; 4 сьнежня 1985, Дабрыхавіцэ, Чэхаславаччына) — чэскамоўны рэп-выканаўца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 годзе разам з Enemym (адным зь вядучых чэскіх дыджэяў) выдаў свой дэбютны альбом Airon Meidan, хрост якога адбыўся 29 лістапада 2008 у праскім клюбе Retro. Песьня Vidim to jako včera ё пілётным трэкам усяго альбому. Хоць Airon Meidan быў дэбютам, альбом атрымаў станоўчыя водгукі.
У 2011 годзе выдаў яго першы сольны альбом Topství. Апрача дыджэя Enemy, на дыску ў якасьці прадусараў зьявіліся DJ Wich, Emeres, Lucas, Billy Hollywood ды Jazzy. Найвядомейшым стаў трэк Nemáš zač. Ektor у гэтым альбоме таксама супрацоўнічаў з рэпэрамі Hugo Toxxx (трэк Dobrý) ды Strapo (трэк Néé). У 2012 годзе разам з DJ Wich выдаў альбом Tetris, з трэкамі Loket z vokna, Number 1 ды Je mi to fuk. На альбоме апрача Strapo й Hugo Toxxx таксама зьявіліся LA4, Vladimir 518 і Supa з славацкага гурту Moja Reč.
У 2015 годзе выйшаў альбом пад назваю Detektor. Перад выпускам Ektor выпусьціў 4 сынґлы зь відэакліпамі: Generace X , Jak jinak , Proč ды Nohy v pěst. Першыя два сынґлы вырабленыя SpecialBeatz, два іншыя Konex. У альбоме прысутнічае яшчэ адна песьня зь відэакліпам пад назваю Ve dne, v noci. У 2016 годзе выйшаў альбом пад назваю Detektor 2. Перад выданьнем Ektor выпусьціў 2 сынґлы зь відэакліпамі: Nejsou rádi ды Prázdnej sex. Абодва сынґлы вытворчасьці SpecialBeatz. Апрача SpecialBeatz прадусарамі альбому былі DJ Wich ды Konex. У альбоме таксама зьявіліся Rytmus, Ego, Separ, James Cole, Marpo, Strapo. Хрост адбыўся 27 лютага ў Sasazu Praha.
Альбом Alfa быў выданы 4 сьнежня 2017 у дзень Ektor’авых 32-х народзінаў. Госьці альбому: Strapo, Sergei Barracuda, Smack ды Rest. Хрост альбому Alfa адбыўся 16 ды 17 лютага 2018 у праскім клюбе SaSaZu[4]. У лютым 2019 року быў выдадзены альбом Marko.
Акрамя трэкаў, выдадзеных Ektor’ам на дысках, ён таксама мае значную колькасьць сольных трэкаў. У песьні Právo žít (бел. Права жыць), Ektor крытыкуе сучасны падыход грамадзтва да жывёлаў.
Ektor таксама супрацоўнічаў зь некаторымі іншымі чэскімі, славацкімі ды амэрыканскімі рэпэрамі. З славацкіх і чэскіх з Strapo (Nula), Momo (Jebem tvoje love), Separ (Hnus), Marpo (Mladá krev), Majk Spirit (Len tak), James Cole (Demon) , Kontrafakt (V mojom svetě), Yzomandias (Máme Všechno), Rytmus (Cem šecko a teraz), ды Azurit Kingdom (Cizí Tváře). З амэрыканскіх Nironic (So Loco).
Detektor Gear
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2014 годзе Ektor заснаваў брэнд адзеньня Detector, што прадстаўляе ягоную працу.
Дыскаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Airon Meidan (2008, Ektor & Enemy)
- Topství (2011)
- Tetris (2012, Ektor & DJ Wich)
- Detektor (2015)
- Detektor 2 (2016)
- Alfa (2017)
- Marko (2019)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ektor // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Martínek J. O evropské ceny MTV usilují Justin Timberlake, Lady Gaga i Miley Cyrus — 2013.
- ^ http://archive.is/cTIXA
- ^ https://web.archive.org/web/20190725043847/https://www.radiospin.cz/clanek/ektor-pridava-druhy-krest-alba-alfa-v-prazskem-sasazu-na-sobotu-17-unora-2018-2961.html