Перайсьці да зьместу

ESSA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ESSA
Гады 2006 — нашы дні
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова беларуская
Жанр фолк (рытуальны фолк)
Удзельнікі Тодар Кашкурэвіч
Вольга Дзядовік
Сьвятлана Клепікава
Дзяніс Сухі
Яўген Барышнікаў
ESSA

ESSA (Э́са) — беларускі музычны гурт, які грае й выконвае музыку й песьні ў абмежаваным коле слухачоў. Гурт грае падчас рытуалаў: каляндарных сьвятаў, радзінных, вясельных — дзеля гэтага выяжджае ў розныя месцы. Заснаваны не пазьней за 2006 год.

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
« Эса — рака на беларускай поўначы, у сэрцы сьвятой балцкай зямлі — Крывіі. Людзі, што жывуць на гэтай зямлі захавалі дух спрадвечнай традыцыі ў павер’ях, магіі, рытуалах, сьпевах… »

Асноўны аўтэнтычны рэпэртуар, які грае гурт, грунтуецца на сьпевах адной вёскі — Велеўшчыны (поўнач Беларусі), што стаіць на беразе ракі Эса, адкуль і пайшла назва гурта.

Увогуле гурт грае й сьпявае выключна паўночна-беларускі, крывіцкі фальклёр і таксама летувіскі: напрыклад, аўкштайцкія песьні — сутарціне.


« Пры тым цікава тое, што гэтыя песьні раней сьпяваліся разам з дудой. І таму тут ёсьць момант рэканструкцыі дудовага рэпэртуару — дуда разам з голасам. Ну, і натуральна — рэканструкцыя архаічнага музыкаваньня. »

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]