Dreaming of You

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dreaming of You
Альбом Сэлены
Жанр Contemporary R&B · Ballada · Latin pop
Працягласьць 49:14 (Studio)
Выдавец EMI Latin / EMI Music
Прадусар Сэлена · Keith Thomas · Guy Roche · Rhett Lawrence · Arto Lindsay · Susan Rogers
Храналёгія Сэлены
Amor Prohibido
(1994)
Dreaming of You
(1995)
Siempre Selena
(1996)

Dreaming of You (з анг. «мроячы пра цябе») — шосты і заключны студыйны альбом мэксыканска-амэрыканскай сьпявачкі Сэлены, і другі альбом Сэлены, які быў выпушчаны пасьля яе сьмерці. Упершыню выдадзены 18 ліпеня 1995 году ў ЗША і перавыдадзены як частка сэрыі «20 Years of Music Collection» 24 верасьня 2002 году з бонус-трэкамі, музычнамі кліпамі, і запісамі прамоваў сям’і Сэлены, яе сяброў і чальцоў яе былога гурта лэйбламі EMI Records і EMI Latin.[1] Сам па сабе альбом клясыфікуецца як падвойны зь нявыдадзенымі песьнямі на ангельскай і гішпанскай мовах, якія былі выдадзеныя перад выхадам Dreaming of You.[1] Альбом часткова складаецца з павольных і сярэдняга тэмпу R&B-балядаў і поп-песень, а часткова — з варыяцыяў на лацінскія рытмы.

Альбом[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбом дэбютаваў першым радком у амэрыканскім чарце Billboard 200, а за першы тыдзень былі прададзеныя 330 тысячаў асобнікаў альбома, зрабіўшы Сэлену першай лаціна-сьпявачкай, якая дасягнула такой лічбы, а Dreaming of You — другім найбольш значным дэбютам пасьля альбома Майклда Джэксана HIStory: Past, Present and Future, Book I.[2][3][4] У дзень выхаду былі прададзеныя 175 тысячаў копіяў альбома, што зьяўляецца рэкордам для жанчыны-поп-сьпявачкі.[5] Ацэнкі альбома крытыкамі знаходзіліся ад зьмяшаных да добрых, пры гэтым шмат зь іх адзначалі, што альбом Dreaming of You не зьяўляўся вяршыняй Сэлены як артысткі, зазначыючы, што ейны папярэдні альбом, Amor Prohibido, зьяўляецца больш пасьлядоўным і быў вельмі яскравым пачаткам. За першы год было прададзена больш за 2 мільёны асобнікаў альбома Dreaming of You.[6]

Альбом Dreaming of You знаходзіўся ў сьпісах «дзясяткі дэбютных альбомаў усіх часоў з найбольшымі продажамі» і «дэбютных альбомаў жаночых выканаўцаў з найбольшымі продажамі» пасьля продажу 175 тысячаў копіяў альбома ў першы дзень пасьля выхаду.[7] У ліпені 1995 году, альбом Dreaming of You увайшоў у дзясятку сьпісу «Billboard Top 50 Latin Albums», дзе на той час ужо знаходзіліся 5 альбомаў Сэлены.[7] Dreaming of You таксама стаў найлепшым гішпанамоўным альбомам у рэйтынгу «Billboard Top Latin Albums».[8]

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «I Could Fall in Love» Keith Thomas
  2. «Captive Heart» Mark Goldenberg, Kit Hain
  3. «I’m Getting Used To You» Diane Warren
  4. «God’s Child (Baila Conmigo)» (duet with David Byrne)
  5. «Dreaming of You» Franne Golde, Tom Snow
  6. «Missing My Baby» A.B. Quintanilla III
  7. «Amor Prohibido» A.B. Quintanilla III, Pete Astudillo
  8. «Wherever You Are (Donde Quiera Que Estés)» (duet with Barrio Boyzz)
  9. «Techno Cumbia» Felipe Bermejo
  10. «Como La Flor» A.B. Quintanilla III, Pete Astudillo
  11. «Tu, Solo Tu» Felipe Valdés Leal
  12. «Bidi Bidi Bom Bom» Selena Quintanilla, Pete Astudillo

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Album Credits // Amazon.com
  2. ^ Hodges, Ann. «Selena legend lives on with TV movie». Houston Chronicle, December 6, 1996.
  3. ^ Burr, Ramiro. Still In Love With Selena, 2005.
  4. ^ Thompson, Gale. Selena – Biography
  5. ^ Houston Chronicle
  6. ^ Dreaming of You album review
  7. ^ а б John Lannert. The Selena Phenomenon
  8. ^ Geoff Mayfield. Over The Counter

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]