Перайсьці да зьместу

Don’t Cry for Me Argentina

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Don’t Cry for Me Argentina»
 
Самотнік Джулі Ковінгтан
з альбому Evita
Выдадзены 1977
Жанр мюзыкл
Лэйбл MCA
Фармат 12"
Працягласьць 5 хвіл. 34 с
Мова ангельская мова
Месца запісу 1976
Аўтар словаў Тым Райс[d][1]
Кампазытар Эндру Лойд Ўэбэр, Тым Райс
Месцы ў чартах
Вялікабрытанія Вялікабрытанія — 4
Храналёгія самотнікаў Джулі Ковінгтан
«Two Worlds Apart»
(1973)
«Don’t Cry for Me Argentina»
(1977)
«Only Women Bleed»
(1977)

«Don’t Cry for Me Argentina» (з анг. — «Ня плач па мне, Аргентына») — найпапулярнейшая песьня зь м’юзыклу 1978 року «Evita». Кампазытар — Эндру Лойд Ўэбэр, аўтар тэксту — Тым Райс, выканаўца — галоўны пэрсанаж Эва Пэрон. Мэлёдыя песьні пераклікаецца зь песьнямі «Oh What a Circus» і «Eva’s Final Broadcast» з гэтага ж шоў. У 1981 року Райс і Лойд Ўэбэр атрымалі ўзнагароду Айвара Навэла за найлепшую музыку і тэкст песьні[2].

Арыгінальная вэрсія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мюзыкл «Evita» сьпярша плянаваўся як альбом, пазьней быў адаптаваны для сцэны. Выканаўцай галоўнай ролі Эвы Пэрон у 1976 року была Джулі Ковінгтан. Выдадзены на аснове гэтага запісу самотнік тыдзень займаў першую пазыцыю ў Вялікабрытаніі ў лютым 1977, дасягнуўшы продажаў амаль мільёну копіяў[3]. Займала першыя пазыцыі таксама ў Гішпаніі, Ірляндыі, Нідэрляндах, Францыі.

Падчас Фолклэндзкай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргентынай запісы Ковінгтан былі забароненыя на Бі-Бі-Сі[4], а палкавыя аркестры брытанскіх войскаў іранічна выконвалі гэтую песьню, высадзіўшыся на астравох.

Падчас дыктатуры Фэрдынанда Маркаса (1972—1986) песьня была таксама забароненая на Філіпінах з тае прычыны, што жыцьцё былой першай лэдзі Імэльды, жонкі Маркаса, было падобным да лёсу Эвіты Пэрон.[5].

Песьня шматразова была выконваная і пераробленая іншымі артыстамі, сярод якіх The Carpenters (1977), Элэйн Пэйдж (1978), The Shadows (1978), Том Джонз (1979), Шынэйд О’Конар (1992), Сара Брайтман (1996), Мадонна (1996), Il Divo (2011), Ніколь Шэрзінгер (2013) ды іншыя.

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна з мэмарыяльных таблічак на магіле Эвіты Пэрон у Буэнас-Айрэсе, пастаўленая аб’яднаньнем таксоўшчыкаў места, мае надпіс «Ня плач па мне, Аргентына, я незаўважна буду з табой».

  1. ^ DON'T CRY FOR ME ARGENTINA // ISWC Network (анг.)
  2. ^ Lister, David, Pop ballads bite back in lyrical fashion, The Independent, 28 May 1994
  3. ^ Friday teaser  (анг.) // Evening Times. — 3 траўня 1985. — С. 25.
  4. ^ Rocklist.net…Banned Recordings (анг.) Rocklistmusic.co.uk Праверана 13 ліпеня 2014 г.
  5. ^ Joseph A. Reaves. (19 траўня 1986) Filipino `Evita` Strikes Responsive Chord (анг.). Chicago Tribune. Праверана 13 ліпеня 2014 г.