DeadMarsh
DeadMarsh | |
Гады | 1998—2013 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская мова і ангельская мова |
Жанр | мэтал |
Выдавец | X-Noise Factory БМАgroup Deathbell productions |
Удзельнікі | Мікалай Гідлеўскі Аляксей Бумін Валеры Зварыка Павал Корань Аляксей Гладыш |
Былыя ўдзельнікі | Генадзь Гордан Дзяніс Тушканаў Аляксей Шталенкаў |
www.deadmarsh-band.com |
DeadMarsh — беларускі мэтал-гурт зь Менску, заснаваны ў 1998 годзе. Распаўся ў 2013 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Датай заснаваньня гурта лічыцца 8 студзеня 1998 году, калі да гурта далучыўся Аляксей Гладыш, які ў той час граў у гурце Vicious Crusade. Гурт пачаў граць песьні трэш-мэтал выканаўцаў (такіх як Metallica, Slayer, Sepultura ды іншых).
20 ліпеня 1999 году ў клюбе «Альтэрнатыва» гурт праводзіць свой першы канцэрт.
У сярэдзіне 2000 году ў гурце мяняюцца гітарысты. Замест Генадзя Гордана прыходзіць Аляксей Бумін, а замест бас-гітарыста Дзяніса Тушканава, у гурт прыходзіць Павал Корань, зь якім гурт запісвае самотнік «Bleeding Dirt».
У пачатку 2001 году зноў зьмена гітарыстаў — замест Аляксея Буміна прыходзіць Аляксей Шталенкаў, у студыі якога DeadMarsh выдае дэма-альбом Harmony Prevails. Пазьней, песьня «Wheels & Fire» («Колы і агонь») зьявіцца на складанцы Hard Life Heavy Music I.
У 2001 годзе DeadMarsh удзельнічаў у фэстывалях «Рок-кола» (дзе перамог у намінацыях «найлепшы гурт», «найлепшы гітарыст» і «найлепшы барабаншчык»), «Рок-апоўнач» (які праходзіў у рамках фэстывалю «Славянскі базар» у Віцебску), «Рок супраць наркотыкаў» і «Рок немаўля».
У пачатку 2002 году гурт запісвае на кавэр «Люстэрка ночы» на песьню Metallica «Enter Sandman», які быў выдадзены на складанцы Hardcoreманія: чаду!. Летам гурт удзельнічае ў фэстывалі беларускай музыкі «Басовішча 2002». У час падрыхтоўкі да фэстывалю, з гурта ўходзіць Аляксей Шталенкаў, а на яго месца вяртаецца Аляксей Бумін.
У 2003 годзе гурт DeadMarsh пачынае працаваць над альбомам Грані, які выходзіць 2 верасьня на студыі X-Noise Factory. Крыху раней, кампазіцыя «Апошні жах Няміга» выдаецца на складанцы Hard Life Heavy Music II. Таксама гурт запісвае кліп на песьню «De la musique avant toute chose…».
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Bleeding Dirt» (2000)
- «Люстэрка ночы» (2002)
- «Апошні жах „Няміга“» (2003)
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Harmony Prevails (дэма) (2001)
- Грані (2003)
- To the Sky (2008)
Складанкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hard Life Heavy Music I (2001) — «Колы і агонь»
- Hardcoreманія: чаду! (2002) — «Люстэрка ночы»
- Hard Life Heavy Music II (2003) — «Апошні жах Няміга»
- Hard Life Heavy Music III — Metallection (2004) — «Ня больш чым дым»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Гідлеўскі: сьпеў
- Аляксей Бумін: гітара
- Валеры Зварыка: гітара
- Павал Корань: бас-гітара
- Аляксей Гладыш: бубны