Перайсьці да зьместу

DIMM

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Два модулі DIMM: 168-кантактавы SDRAM (уверсе) і 184-кантактавы DDR SDRAM (унізе). Бачна, што SDRAM мае дзьве выемкі пасярод шэрагу кантактаў, а модуль DDR1 SDRAM — толькі адну. Таксама абодва модулі маюць 8 мікрасхемаў памяці, але ніжні мае месца для дзявятай.

DIMM (анг. dual in-line memory module — двухбаковы модуль памяці) — форм-фактар модуляў памяці DRAM, які ўяўляе зь сябе набор мікрасхем, зьмешчаных на пячатнай плаце. Гэтыя модулі памяці часьцей за ўсё выступаюць у ролі асноўнай запамінальнай прылады ў пэрсанальных кампутарах, працоўных станцыях і сэрвэрах. Модулі DIMM пераважылі на рынку памяці папярэдні форм-фактар SIMM (аднабаковы модуль памяці) з прыходам на рынак працэсараў мікраархітэктуры «Інтэл» P5 і першых працэсараў на ёй — Intel Pentium.

Галоўным адрозьненьнем паміж DIMM і яго папярэднікам SIMM зьяўляецца тое, што кантакты на абодвух баках модуля зьяўляюцца незалежнымі, у той час як у SIMM сымэтрычныя кантакты па баках модуля былі замкнёныя і адпаведна перадавалі адныя й тыя ж сыгналы. Аркамя гэтага, SIMM меў 32-бітную шыну зьвестак, а стандартны DIMM — 64-бітную. Працэсару Pentium зь яго 64-бітнай шынай патрабаваліся два модулі SIMM, усталяваныя ў адмысловыя слоты, каб цалкам запоўніць шыну — такім чынам працэсар працаваў з двума модулямі адначасова. Са зьяўленьнем DIMM неабходнасьць у падобнай канфігурацыі зьнікла.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

DIMMсховішча мультымэдыйных матэрыялаў